сенса́цыя ж. Sensatin f -, -en; ufsehen n -s, -;

зрабі́ць сенса́цыю ufsehen errgen, ine Sensatin verrsachen [hervrrufen*];

паго́ня за сенса́цыяй Sensatinssucht f -, Sensatinshascherei f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

pursuit [pəˈsju:t] n.

1. прасле́даванне, паго́ня

2. по́шукі;

in pursuit of pleasures у по́шуках заба́ў

3. заня́так;

outdoor pursuits заня́ткі на во́льным паве́тры;

Hunting is his favourite pursuit. Паляванне – яго любімы занятак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВІ́ЦЕБСКАГА ПАЗЯМЕ́ЛЬНА-СЯЛЯ́НСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК,

помнік архітэктуры ў неарускім стылі. Пабудаваны ў Віцебску ў 1917 (арх. К.Тарасаў). Мураваны 2-павярховы Е-падобны ў плане будынак. З трох бакоў фланкіраваны па вуглах вежамі. У дэкар. аздабленні выкарыстаны элементы псеўдарус. архітэктуры (ліштвы ў выглядзе какошнікаў і інш.). Гал. ўваход вылучаны кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога — герб горада «Пагоня». Цяпер у будынку размешчана Віцебская акадэмія вет. медыцыны.

В.М.Чарнатаў.

т. 4, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pursuit

[pərˈsu:t]

n.

1) паго́ня f.

in pursuit of happiness — у паго́ні за шча́сьцем

2) заня́так -ку m.; прые́мнае ба́ўленьне ча́су, заба́ва f.; гуля́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БРЭ́СЦКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,

адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў Брэсце ў час грашовай рэформы 1659—66 для выпуску меднага соліда (барацінкі). Працаваў з 4.12.1665 да 16.12.1666. Соліды Брэсцкага манетнага двара падобныя на медныя соліды Віленскага манетнага двара. На іх аверсе была выява бюста Яна II Казіміра Вазы

[1648—68],

на рэверсе — герба ВКЛПагоня»). Ёсць меркаванне, што б.ч. тыражу манет мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці.

т. 3, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА, Менскае ваяводства,

адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Утворана ў 1565 у складзе Мінскага павета і Рэчыцкага павета, у 1569 са складу Кіеўскага ваяв. далучаны Мазырскі павет. Мела харугву чырвонага («гваздзіковага») колеру з выявай герба «Пагоня» ў белым полі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 усх. землі ваяводства адышлі да Расіі. Скасавана пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793, яго тэр. ўвайшла ў Мінскую губерню.

В.Л.Насевіч.

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пого́ня прям., перен. паго́ня, -ні ж., мн. нет;

в пого́ню за ке́м-л. у паго́ню за кім-не́будзь;

в пого́не за че́м-л. у паго́ні за чым-не́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКІ ВЫДАВЕ́ЦКА-МАСТА́ЦКІ КЛУБ «ПАГО́НЯ» ў Таронта, грамадска-культурная арг-цыя бел. эмігрантаў. Засн. ў студз. 1967 ініцыятыўнай групай беларусаў у г. Таронта (Канада). Членамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суайчыннікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі. Мэта — пашырэнне бел. культуры сярод сародзічаў, прадстаўнікоў інш. нацыянальнасцяў. Пры фін. падтрымцы клуба выходзяць кнігі на бел. і англ. мовах, пласцінкі з бел. песнямі і музыкай, выкананы насценныя гербы, нагрудныя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліягр. каталогі, арганізуе выстаўкі.

А.С.Ляднёва.

т. 2, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МСЦІСЛА́ЎСКАЕ ВАЯВОДСТВА,

адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Утворана ў 1565. Ахоплівала тэр. б. Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іх складу. На паветы не падзялялася. Мела харугву жоўтага (паводле А.Гваньіні — «памяранцавага», аранжавага) колеру з выявай герба «Пагоня» ў чырвоным полі. Буйнейшымі паселішчамі, апрача г. Мсціслаў, былі мястэчкі Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімль, Шумячы. Скасавана пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772), яго тэр. ўвайшла ў Мсціслаўскую правінцыю.

В.Л.Насевіч.

т. 10, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БАРА́НАВІЦКАЯ ГАЗЭ́ТА» («Baranavickaja Hazeta»). Выдавалася з 22.7.1941 да 24.6.1944 у г. Баранавічы на бел. мове лацінкай, з чэрв. 1943 — кірыліцай, падтрымлівала палітыку герм. акупац. улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на ням., польск. і бел. мовах. З 8.1.1944 называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупац. улад, антысав. публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію бел. аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясц. аддзяленняў Бел. нар. самапомачы і інш. Выйшла 313 нумароў.

т. 2, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)