ПЛА́ВАННЕ ЦЕЛ,

стан раўнавагі цвёрдага цела, апушчанага часткова ці поўнасцю ў вадкасць (газ), а таксама рух гэтага цела па паверхні або ўнутры вадкасці (газу).

На апушчанае ў вадкасць цела дзейнічае сіла цяжару, прыкладзеная да цэнтра цяжару цела, і выштурхная (пад’ёмная) сіла (гл. Архімеда закон), прыкладзеная да цэнтра цяжару выштурхнутага аб’ёму вадкасці — цэнтра ціску. Для раўнавагі плаваючага цела (судна) неабходна, каб сіла цяжару і выштурхная сіла былі роўныя па модулі і каб цэнтр цяжару цела і цэнтр ціску знаходзіліся на адной вертыкалі (вось плавання). Крытэрыем устойлівай раўнавагі судна з’яўляецца становішча метацэнтра — пункта перасячэння лініі дзеяння выштурхной сілы з плоскасцю сіметрыі цела. Становішча метацэнтра мяняецца пры змене вугла нахілу плаваючага цела. Раўнавага судна будзе ўстойлівая, калі яго цэнтр цяжару ляжыць ніжэй за метацэнтр, таму што пара сіл, утвораная сілай цяжару і выштурхной сілай, будзе паварочваць нахіленае судна ў адваротным напрамку. Калі метацэнтр размешчаны ніжэй за цэнтр цяжару, то раўнавага будзе няўстойлівая і судна можа перакуліцца. Тэарэт. пытанні раўнавагі плаваючых цел вывучаюцца ў караблебудаўніцтве.

Л.​І.​Болсун.

Да арт. Плаванне цел: а — устойлівая раўнавага; б — няўстойлівая раўнавага; Ц1 — цэнтр цяжару; Ц2 — цэнтр ціску; М — метацэнтр; Fц — сіла цяжару; FA — выштурхная сіла.

т. 12, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tack2 [tæk] v.

1. прыбіва́ць (цвіком); прышпі́льваць, прышпіля́ць (кнопкай)

2. фастрыгава́ць

3. naut. паваро́чваць на другі́ галс

tack on [ˌtækˈɒn] phr. v. infml дадава́ць, дабаўля́ць, прыбаўля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nawracać

незак.

1. паварочваць, заварочваць; вяртацца;

2. пераварочваць (у веру); схіляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.

Круціць час ад часу, паварочваць то адным, то другім бокам. — Но, но, каб вы жывенькі былі, — пакручваў пугай над галавой бацька. Сабаленка. Чалавек бярэ рэч, спакойна пакручвае яе так, што відаць яна з усіх бакоў, нават з канцоў, і гэтак жа спакойна ставіць на месца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zurückwenden*

1. vt паваро́чваць наза́д

2. ~, sich павярну́цца, (па)глядзе́ць наза́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант¹ (у 1 знач.).

К. бервяно.

2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

Асцярожна, не к.!

|| зак. акантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.).

|| наз. кантава́нне, -я, н., канто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж., аканто́ўванне, -я, н. і аканто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. канто́вачны, -ая, -ае і аканто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zwracać

незак.

1. вяртаць; аддаваць;

2. паварочваць;

3. звяртаць (увагу);

гл. zwrócić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

акты́ўнасць

(ад актыўны)

уласцівасць актыўнага, дзейны ўдзел у чым-н., энергічная дзейнасць;

аптычная а. — здольнасць некаторых рэчываў, напр. кварцу, раствору цукру, паварочваць плоскасць палярызацыі святла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тві́стар

(англ. twistor, ад twist = паварочваць, выгінаць)

запамінальны элемент у аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы, адрэзак дроту з магнітнай паверхняй, намагнічванне якога праходзіць па вінтавой лініі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́рсія

(фр. version, ад лац. vertere = паварочваць, змяняць)

адзін з некалькіх варыянтаў выкладу або тлумачэння чаго-н. (напр. апошняя в., следчая в.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)