ПРЫ́ПЯЦКІ ЛАНДША́ФТНА-ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК Створаны ў 1969 у Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл. з мэтай захавання ў натуральным стане унікальных ландшафтаў Бел. Палесся і вывучэння змен у экасістэмах у сувязі з меліярацыяй зямель. Пл. 63,2 тыс.га (1995), у т. л.абс. запаведная зона 17,4 тыс.га. Займаў ч. Палескай ніз. ўздоўж правага берага р. Прыпяць у міжрэччы Сцвігі і Убарці. У 1996 тэр. запаведніка ўключана ў склад нац. парка Прыпяцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сні́зак (сні́зык) ‘кажух разам з сярмягай’ (віц., Шн. 3). Параўн. зах. і паўд.-рус.сни́зка ‘армяк і тулуп зверху’, сни́зок, сни́зки ‘кажух з каптанам, кажух з армяком, пара верхняй адзежы, для цяпла’. Да ніз (гл.), параўн. выраз адзець пад ніз ‘апрануць пад верхнюю адзежыну што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Суні́з, суні́с ’кажух з буркай’ (мядз., Нар. сл.). Да ніз (гл.); параўн. снізак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
underbelly[ˈʌndəbeli]n.
1.ніз жывата́
2. сла́бае ме́сца;
The crisis struck at the soft underbelly of the economy. Крызіс ударыў па слабым месцы эканомікі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
надбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Пабудаваць новую частку над якім‑н. гатовым будынкам; павялічыць у вышыню. Надбудаваць другі паверх дома. □ [Бацька:] — Спачатку пабудавалі першую частку будыніны, самы ніз. Другую грэць надбудавалі праз трыста год.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Прывязаць тарокамі да сядла. //Разм. Прымацаваць, прывязаць што‑н. да чаго‑н. [Дзмітрый] туга прытарочыў парашутыста да брані. Каб не дрогала ў галаву, падклаў пад ніз яго ж мундзір.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТУ́ЛЕС (Pluvialis squatarola),
птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі рэдкі, трапляецца на вясеннім і асеннім пралётах. Трымаецца пясчаных і камяністых узбярэжжаў вадаёмаў. Нар. назва сявец.
Даўж. цела да 30 см, маса да 225 г. Апярэнне рэзка кантрастнае: ніз цела і бакі галавы чорныя, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана шырокай белай паласой. Спіна шэрая з рэзкімі белымі папярочнымі стракацінамі. Падпахавае пер’е чорнае, падхвосце белае. Дзюба чорная, моцная. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, малюскамі, ракападобнымі, насеннем і ягадамі. Нясе 3—4 яйцы.
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. 4 падвіды. Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. На Беларусі тыповая форма ў рэках бас.Зах. Дзвіны, Нёмана, Зах. Буга, а падвід быстранка руская (A. b. rossicus) — у рэках бас. Дняпра. Жыве ў рэках з быстрым цячэннем (адсюль назва). Нар. назвы стракатка, сіняўка, ушвейка.
Даўж. 10—15 см, маса да 13 г. Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Уздоўж бакавой лініі дзве цёмныя палосы. Нерастуе на быстрынях з камяністым дном. Корміцца паветр. і воднымі насякомымі, зоапланктонам.