Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх нямакалі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІНА́ў праве,
адносіны асобы да сваіх проціпраўных дзеянняў і іх шкодных вынікаў, выяўленыя ў форме намеру або неасцярожнасці; неабходная ўмова юрыд. адказнасці. Калі ў дзеяннях асобы няма віны, яна вызваляецца ад адказнасці. У крымінальным праве перадумовай віны з’яўляюцца наяўнасць у асобы свядомасці і дасягненне ёю ўстаноўленага законам узросту крымін. адказнасці. Злачынства прызнаецца наўмысным, калі асоба, якая яго ўчыніла, усведамляла грамадска небяспечны характар сваіх дзеянняў або бяздзеянняў, прадбачыла іх грамадска небяспечныя вынікі і жадала (прамы намер) або свядома дапускала (ускосны намер) іх надыход. Неасцярожным злачынствам лічацца проціпраўныя дзеянні асобы, калі яна прадбачыла магчымасць наступлення іх грамадска небяспечных вынікаў, але легкадумна разлічвала на іх прадухіленне (злачынная саманадзейнасць) або не прадбачыла магчымасці іх наступлення, хоць павінна была і магла іх прадбачыць (злачынная нядбайнасць). У цывільным праве віна — умова адказнасці за правапарушэнне: невыкананне або неналежнае выкананне дагаворнага ці іншага абавязацельства, учыненне незаконнай здзелкі, нанясенне маёмаснай шкоды і г.д. Форма віны, як правіла, не ўплывае на памеры цывільна-прававой адказнасці. Калі ў надыходзе неспрыяльных вынікаў вінаваты абодва бакі, то ўлічваецца віна аднаго і другога. Пры невыкананні або неналежным выкананні абавязацельства па віне абодвух бакоў суд адпаведна змяншае меру адказнасці даўжніка. У асобных выпадках цывільнае права прадугледжвае адказнасць пры адсутнасці віны правапарушальніка. Напр., арг-цыя або грамадзянін абавязаны пакрыць шкоду, нанесеную крыніцай павышанай небяспекі, за выключэннем выпадкаў, калі шкода ўзнікла ў выніку неадольнай сілы або намеру пацярпелага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’нямакалі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
машэ́нства, ‑а, н.
Несумленны ўчынак, жульніцтва, ашуканства, махлярства. І калі на справу паглядзець сур’ёзна, то тут і машэнства няма ніякага.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любо́шчы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Любоўныя адносіны. Праз які час, калі астылі любошчы, .. [Адэля з Казюком] ужо размаўлялі аб тым, што іх непакоіла сёння.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́тлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Радасны, шчаслівы. [Жонка:] — Бачыла я калі прасветлую гадзіну?Чорны.Няма яму прасветлай часіны ні дома, ні ў наймах.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.
Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся.Вітка.— Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,
шырата і даўгата, якія вызначаюць становішча пункта на зямной паверхні. Геагр. шырата φ — вугал паміж лініяй адвеса ў дадзеным пункце і плоскасцю экватара, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватара: на Пн — паўночная шырата, на Пд — паўднёвая. Геагр. даўгата λ — вугал паміж плоскасцю мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт, і плоскасцю пач. мерыдыяна (гл.Грынвіцкі мерыдыян). Даўготы ад 0° да 180° на У ад пач. мерыдыяна наз. ўсходнімі, на З — заходнімі. Геаграфічныя каардынаты абагульняюць астр. і геад. каардынаты пры вырашэнні задач інж. геадэзіі, каліняма патрэбы ўлічваць несупадзенне астр. і геад. каардынат.
Геаграфічныя каардынаты пункта M: шырата φ (вугал MCN); даўгата λ (вугал OCN); P і P′ — Паўночны і Паўднёвы полюсы Зямлі.