1. Нарабіць бруду; запэцкаць што‑н. Напэцкаць на падлозе.
2.перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна. Звалі [памяшканне] з недаробкамі, напоркалі, напэцкалі, нібы гэта рабілі, гуляючы, самі выхаванцы дзіцячага садзіка.«Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́кулі, ‑куль; адз. каракуля, ‑і, ж.
Неразборлівыя, няўмела або нядбайна напісаныя літары. Дзіцячыя каракулі. □ Зоя часта круцілася і штурхалася, ад чаго ў Галі з-пад пяра выскаквалі не літары, а нейкія смешныя каракулі.Якімовіч.
[Ад цюрк. кара — чорны і кол — рука, почырк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
perfunctory
[pərˈfʌŋktəri]
adj.
1) павярхо́ўны, мэхані́чны, зро́блены абы́ як
2) нядба́йны
in a perfunctory way — нядба́йна, для прылі́ку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Манкі́раваць ’грэбаваць, нядбайна адносіцца да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’хлусіць, падманваць, фальшывіць’ (Нас.; іўеў., Сл. ПЗБ). З рус.манки́ровать ’адсутнічаць, ухіляцца’, якое з франц.manquer ’не хапаць’ < італ.mancare > лац.mancus ’пакалечаны’ (Фасмер, 2, 570).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неруплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе руплівасць нядбайна ставіцца да чаго‑н. На самым канцы [вуліцы] кінулася ў вочы Харошцы сгарэнькая і маленькая хатка, падобная на свіронак у неруплівага гаспадара.Мурашка.// Які сведчыць пра адсутнасць руплівасці. Неруплівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакура́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не захоўвае парадку, дакладнасці. Неакуратны плацельшчык. □ Неакуратны ж і неадначасны збор перашкаджае нармальнаму ходу заняткаў.Колас.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
накрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Напісаць што‑н. нядбайна або дрэнна; надрапаць. [Рамір] выняў з кішэні запісную кніжку, вырваў адтуль лісток, неразборлівымі каракулямі накрэмзаў адрас.Асіпенка.Васілінка ўздыхнула і на адваротным баку фатаграфіі алоўкам накрэмзала: «Мне хутка 7 год».Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашму́ляцца, ‑яецца; зак.
Разм. Тое, што і перацерціся (у 1 знач.). Як толькі дзядзька Адам стаў на жардзіну і пачаў на ўсю сілу падбіваць, дык ці то таму, што перашмулялася вяроўка, ці таму, што хлопцы нядбайна прывязалі жардзіну, яна пасунулася ўніз, і Адам паляцеў на зямлю.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазоліць ’націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой’, ’нядбала або паволі працаваць’, ’трымаць, не выпускаючы з рук’, мазоліцца ’забаўляцца з кім-небудзь або чым-небудзь’, ’паволі і нядбайна рабіць’ (Нас., ТСБМ). Да мазоль (гл.). Параўн. таксама мазголіць. Сюды ж мазалява́ны ’набыты працай, намаганнямі’, мазоленне ’доўгае трыманне ў руках’ (Нас.).