Абяцанне, клятва не рабіць чаго‑н. або зрабіць што‑н. Ваня Шнігір даў цяпер сабе зарок, што ён больш ніколі недапусціць.. бязглуздых памылак.Новікаў.Старыя далі сабе зарок: захаваць сцяг да звароту Чырвонай Арміі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1812.
Адбыліся ў вайну 1812 31 кастр. і 14 ліст. каля г.Чашнікі пры зліцці рэк Ула і Лукомка паміж рас. корпусам ген. П.Х.Вітгенштэйна (30 тыс.чал.), які рухаўся з Курляндскай губ., і франц. карпусамі маршалаў К.Віктора і Н.Ш.Удзіно. Мэта рас. войск — недапусціць адступлення арміі Напалеона I цераз Полацк і Лепель. Франц. корпус Л.Сен-Сіра (Удзіно) пасля бою пад Полацкам адступаў ад горада, потым каля Чашнікаў аб’яднаўся з корпусам Віктора, які рухаўся з раёна Смаленска. Гэтыя карпусы (усяго каля 46 тыс.чал. пад агульным кіраўніцтвам Віктора) атрымалі загад вярнуць занятыя рас. войскамі Полацк і Лепель і адкінуць Вітгенштэйна за Зах. Дзвіну. У баі 31 кастр.рас. войскі адцяснілі франц. авангард за р. Лукомка, але, не маючы сувязі з М.І.Кутузавым, прыпынілі наступленне. У баі 14 ліст.рас. корпус паспяхова адбіў усе атакі франц. войск і ўтрымаў занятыя пазіцыі. На наступны дзень франц. карпусы пачалі адступленне па дарозе на Бешанковічы. План Напалеона быў сарваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
здурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое‑н. глупства, дурасць. Ладымер думаў: да чаго [Міхалючка] прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«САЮ́З ТРОХ ІМПЕРА́ТАРАЎ»,
сукупнасць пагадненняў паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй у 1873—84. Пачаты пагадненнем Аўстра-Венгрыі і Расіі, падпісаным 6.6.1873 Аляксандрам II і Францам Іосіфам I; 23.10.1873 да яго далучылася Германія. Пагадненне прадугледжвала агульнасць палітыкі, кансультацыі ў выпадку ўскладнення міжнар. становішча. Імператары абавязваліся сілай падтрымліваць мір у Еўропе. Уступленнем у саюз Расія імкнулася недапусціць змовы Аўстрыі і Германіі за кошт яе інтарэсаў на Балканах, захаваць землі, набытыя ў Сярэдняй Азіі ў выпадку абвастрэння супярэчнасцей з Англіяй; Германія — перашкодзіць збліжэнню Францыі і Расіі. Саюз не быў трывалым і не ліквідаваў супярэчнасцей паміж саюзнікамі. Калі руска-герм. адносіны пагоршалі, Германія і Аўстрыя ў 1879 заключылі тайны дагавор, накіраваны супраць Расіі. Баючыся далейшага збліжэння Германіі і Аўстра-Венгрыі, Расія згадзілася аднавіць саюз, і ў 1881 быў заключаны руска-аўстрыйска-герм. дагавор, які абавязваў гэтыя дзяржавы трымацца нейтралітэту ў выпадку вайны адной з іх з інш. дзяржавай. Бакі абавязваліся лічыцца з інтарэсамі адзін аднаго на Балканах і не дапускаць змены граніц Турцыі. У 1884 дагавор прадоўжаны на 3 гады. У 1887 заменены рус.-герм. дагаворам.
Літ.:
Сказкин С.Д. Конец австро-русско-германского союза. М., 1974.
1.Не ўстаяць, не ўтрымацца на коўзкім месцы; паслізнуцца. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца.Жычка.
2.перан.Разм.Дапусціць памылку ў паводзінах, якіх‑н. дзеяннях. [Бацька:] — Глядзі толькі не пакаўзніся, справа гэта не такая простая.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛО́ЕЎСКАЯ БІ́ТВА 1649,
бітва паміж войскам ВКЛ і аб’яднанымі казацка-сялянскімі паўстанцкімі атрадамі ў час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Украіне і Беларусі. З мэтай недапусціць войска ВКЛ на Украіну Б.Хмяльніцкі накіраваў у раён Лоева 6-тысячны атрад казакоў на чале з С.Падбайлам і І.Гаркушам. Казакі замацаваліся ў сутоках Дняпра і Сажа. У ліп. 1649 войска ВКЛ (6 тыс.чал.) на чале з гетманам польным Я.Радзівілам выступіла з-пад Рэчыцы ў напрамку пераправы цераз Дняпро (т. зв. «Лоеўскай брамы»). На дапамогу Падбайлу і Гаркушу з Палесся выйшла 15-тысячнае войска на чале з палкоўнікам кіеўскім М.Крычэўскім, да якога на Бел. Палессі далучылася 15 тыс. сялян-паўстанцаў. 31 ліп. казацкія і сялянскія атрады атакавалі ўрадавыя сілы. Бітва працягвалася з пераменным поспехам, але пад націскам кавалерыі, што падышла на дапамогу Радзівілу, казацка-сялянскае войска было разгромлена. Л.б. знайшла водгук у Еўропе, пра яе намаляваны батальныя сцэны, зроблена серыя габеленаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯБА́БА Марцін (?, г. Карастышаў Жытомірскай вобл., Украіна — 26.6.1651),
чарнігаўскі палкоўнік казацкага войска ў час антыфеадальнай вайны 1648—51. У 1648 пасланы Б.Хмяльніцкім на Пд Беларусі, дзе аб’яднаўся з паўстаўшымі сялянамі і гар. нізамі. Авалодаў Лоевам, Гомелем і інш. У 1651 на чале чарнігаўскага і нежынскага палкоў (15 тыс.чал.) пасланы для аховы лоеўскіх перапраў цераз Дняпро, каб недапусціць на Украіну войскі ВКЛ на чале з гетманам польным ВКЛ Я.Радзівілам. Частку войска ён накіраваў пад Гомель (гл.Гомеля аблога 1651), а атрад у 3 тыс.чал. — на ахову лоеўскіх перапраў. 6.7.1651 частка войска ВКЛ на чале са стражнікам ВКЛ Мірскім (2500 чал.) разбіла казацкую «старожу» каля перапраў. З намерам знішчыць атрад Мірскага Н. рушыў да Лоева, куды падышло ўжо войска Радзівіла. У час бітвы (гл.Лоеўская бітва 1651) некалькі тысяч казакоў, у т. л. і Н., былі забіты. У знак павагі да мужнасці Нябабы Радзівіл загадаў «над яго магілай зрабіць вялікі насып».