Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
úngehobelta
1) неабстру́ганы, неачэ́саны; негаблява́ны
2) гру́бы, некульту́рны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
únkultivierta
1) с.-г. няўро́блены, неапрацава́ны
2) некульту́рны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Люх ’хам, некультурны чалавек’ (Растарг.), рус.вяц.перм.лю́ша ’мурза, неахайніца’. Відаць, генетычна звязана з літ.liaũsius ’гультай, нядбайны’, liaušỹs ’гультаявалі’ (Фасмер, 2, 547).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
траглады́т
(лац. troglodyta, ад гр. troglodytes = які жыве ў пячоры)
1) першабытны пячорны чалавек;
2) перан. грубіян, некультурны чалавек.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ва́рвар
(гр. barbaros = чужаземец)
1) некультурны чалавек (у старажытных грэкаў і рымлян — усякі чужаземец, чужы іх культуры);
2) грубы, жорсткі чалавек.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ва́рварскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да варвара (у 1 знач.). Варварскія плямёны.
2.Некультурны, невуцкі. Варварскія адносіны да помнікаў мастацтва.// Жорсткі, бязлітасны, дзікі. Каб адпомсціць за ўцёкі некалькіх дзесяткаў палоннікаў, гітлераўцы прыдумалі для ўсіх астатніх варварскае пакаранне.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салдафо́н, ‑а, м.
Разм.пагард. Ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек. Маладая заходнебеларуская сялянка Раіна, першая красуня ў аколіцы, парвала дружбу са сваім равеснікам Васілём ды сышлася з польскім асаднікам, ганарлівым салдафонам.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траглады́т
(лац. troglodyta, ад гр. troglodytes = які жыве ў пячоры)
1) першабытны пячорны чалавек;
2) перан. грубіян, некультурны чалавек.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ва́рвар, ‑а, м.
1.Гіст.пагард. Назва, якая давалася старажытнымі грэкамі і рымлянамі суседнім з імі народам, якія стаялі на ніжэйшай ступені культурнага развіцця.
2.Некультурны, неадукаваны чалавек. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію.«ЛіМ».// Жорсткі, бязлітасны чалавек. Фашысцкія варвары.
[Грэч. barbaros — не грэк, чужаземец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)