папапа́свіць, -пасу́, -пасе́ш, -пасе́; -пасём, -пасяце́, -пасу́ць і папапа́сваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго.

Пасвіць доўга, неаднаразова.

Папапасвіў (і папапасваў) кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж і папарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Рэзаць доўга, неаднаразова.

П. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й і папасява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папасе́йваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго (разм.).

Сеяць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папашу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Шукаць доўга, неаднаразова.

П. цяля ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й і папасто́йваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Стаяць доўга, неаднаразова.

Прыйшлося папастаяць (папастойваць) у чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

niejednokrotnie

неаднакратна, неаднаразова; не адзін раз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieraz

не адзін раз; неаднаразова, часта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

repeated [rɪˈpi:tɪd] adj. шматразо́вы, ча́сты; неаднаразо́вы;

repeated attempts шматразо́выя спро́бы;

on repeated occasions неаднаразо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

папавадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць і папаво́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго-, чаго-н.

Колькі ён папавадзіў (-воджваў) турыстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -седзіце́, -дзя́ць; -дзі́, і папасе́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пасядзець доўга, неаднаразова.

Колькі ён папасядзеў над гэтымі чарцяжамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)