blatant

[ˈbleɪtənt]

adj.

1) крыклі́вы; гарлапа́нскі

2) паказны́, напака́з, разьлі́чаны на эфэ́кт

blatant prosperity — бага́цтва напака́з

3) страшэ́нны, абура́льны

a blatant lie — абура́льная мана́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

экспана́т

(лац. exponatus = выстаўлены напаказ)

прадмет, выстаўлены для агляду ў музеі ці на выстаўцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Адчупрыжыць ’выставіць (напаказ)’ (Касп.). Відаць, адносіцца да шырока распаўсюджанай у славянскіх мовах экспрэсіўнай кантамінацыйнай групы слоў з агульным значэннем ’казырыцца, задавацца’, параўн. польск. czupyrzyć się ’задавацца’, чэш. čepyřiti, в.-луж. šepjerić so, славен. čeperiti se і інш. Гл. чапурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., чым і без дап.

Пагарджаць чым‑н. дзеля паказной храбрасці; выстаўляць напаказ што‑н., задавацца; выхваляцца. У той момант.. [Славік] узненавідзеў кранаўшчыцу. І вось цяпер бравіруе смеласцю да парушэння правілаў тэхнікі бяспекі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

parade

[pəˈreɪd]

1.

n.

1) пара́д -а m.; урачы́сты марш, працэ́сія

2) выстаўля́ньне напака́з

to make a parade of — выстаўля́ць напака́з, задава́цца, выхваля́цца

3) ме́сца, дзе адбыва́ецца пара́д

4) вайско́вы пака́з, агля́д во́йска

5) пляцо́ўка для вайско́вых вучэ́ньняў, пара́даў, пляц-пара́д

2.

v.

1) ісьці́ пара́дам напака́з

2) ісьці́ ў працэ́сіі

3) выстаўля́ць напака́з

4) стро́іць (-ца) для вайско́вага агля́ду або́ інспэ́кцыі; маршырава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

франці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.

Разм. Быць франтам, модна адзявацца. Калі вырасце Люся, яна будзе франціць у тонкім вышытым плацці. Чорны. // Выстаўляць напаказ сваё адзенне, прычоску і пад.; красавацца. [Маці:] — Не беражэш ты сябе, сынок. Хоць бы на шыю павязаў што. Ці ж зімой франціць... Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афішы́раваць

(фр. afficher)

выстаўляць напаказ, падкрэсліваць што-н. сваімі паводзінамі (напр. а. сваю адзіноту).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

экспане́нта

(лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ)

мат. паказальная функцыя, г.зн. функцыя выгляду y = a​x, дзе x — незалежны пераменны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспане́нт

(лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ)

1) асоба або арганізацыя, якая выстаўляе на выстаўцы свае экспанаты;

2) мат. паказчык ступені.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

красава́цца

1. (выстаўляць сябе напаказ) sich zur Schau stllen;

2. (жыць шчасліва) blühen vi, gedihen* vi (s), glücklich leben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)