ЗАСЕ́КА,

загарода са ссечаных дрэў, паваленых крыж-накрыж верхавінамі ў бок праціўніка. На Русі вядома з 13 ст. Шырока выкарыстоўваліся на межах Рас. дзяржавы ў 16—17 ст. (т. зв. засечныя межы). У войнах 20 ст. З. рабілі як перашкоду супраць пяхоты і конніцы праціўніка, звычайна іх умацоўвалі калючым дротам, мінамі і прыкрывалі агнём.

т. 6, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́крыжкі, прысл.

Абл. Абхапіўшы крыж-накрыж. Каб вырашыць спрэчку, мы схапіліся з ім накрыжкі, і я ... пакаціў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; зак.

Разм.

1. каго. Аперазаць каго‑н. накрыж. Пераперазаць партызана кулямётнымі лентамі.

2. што. Аперазаць, падперазаць нанава, іначай. Пераперазаць папружку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ЗА́ЯЦ»,

«Заёнец», бел. нар. танец. Муз. памер 24. Тэмп жвавы. Бытуе пераважна на Бел. Палессі. Паводле запісаў М.​Федароўскага, на Гродзеншчыне «З.» танцавалі ўдваіх. Танцоры спрытна перабіралі нагамі над пакладзенымі накрыж паленамі, стараючыся не зачапіць іх. Танец суправаджаўся прыпеўкамі. На Гомельшчыне ў падобных варыянтах «З.» чаргуюцца павольныя і хуткія часткі ў суправаджэнні прыпевак. Часта танец выконвае адзін чалавек.

Літ.:

Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 69.

т. 7, с. 26

т. 7, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

На́шлыг ’накрыж’ (чач., Жыв. сл.). Відаць, да шлёгаць, шлыгаваць ’звязваць часткі плыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наперекрёст нареч.

1. (крест-накрест) разг. крыж-на́крыж;

2. уст., см. наперере́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак.

1. што. Скласці што-н. крыж-накрыж.

С. рукі.

2. каго-што. Зрабіць спарванне розных відаў (жывёл, раслін) для атрымання новай пароды, гатунку.

◊

Скрыжаваць шпагі — уступіць у бой, спрэчку.

|| незак. скрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

skrzyżować

зак.

1. скрыжаваць, злажыць накрыж, перакрыжаваць;

2. біял. скрыжаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Крэ́слы ’накрыж пакладзеныя брускі, на якія ставіцца дзяжа’ (Бяльк.). Да крэсла 4, крэсла 6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verschränken vt

1) скрыжава́ць, пакла́сці [скла́сці] крыж-на́крыж

2) абмяжо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)