load

[loʊd]

1.

n.

1) груз -у m.

2) цяжа́р -у m.; нагру́зка f.

a load of debt — цяжа́р даўго́ў

2.

v.t.

1) грузі́ць, нагружа́ць

to load grain — грузі́ць збо́жжа

to load a car — нагружа́ць а́ўта

2) Figur. абцяжа́рваць; наладо́ўваць

3) абсыпа́ць, надзяля́ць

to load with compliments — абсы́паць камплімэ́нтамі

4) зараджа́ць (гарма́ту, стрэ́льбу)

- get a load of

- loads

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

charge2 [tʃɑ:dʒ] v.

1. назнача́ць, запро́шваць цану́

2. запі́сваць на чый-н. раху́нак;

Charge this to my account. Запішыце гэта на мой рахунак.

3. даруча́ць;

He was charged with an important mission. Яму даручылі важную справу.

4. абвінава́чваць

5. атакава́ць, напада́ць; накі́двацца; ры́нуцца

6. tech. зараджа́ць

7. нагружа́ць, загружа́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

belsten vt

1) нагружа́ць

2) (юрыд.) абвінава́чваць

3) перан. перагружа́ць

4) фін. дэбетава́ць;

j-s Knto ~ дэбетава́ць чый-н. раху́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stow

[stoʊ]

v.t.

1) грузі́ць, нагружа́ць

to stow a ship — грузі́ць вадапла́ў

2) шчы́льна пакава́ць; запаўня́ць

They stowed the little cabin with supplies for the trip — Малу́ю кабі́ну яны́ запо́ўнілі запа́самі для падаро́жжа

- stow away

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

task

[tæsk]

1.

n.

зада́дзеная пра́ца, зада́ньне n.; абавя́зак -ку m.

2.

v.t.

1) дава́ць зада́ньне; нагружа́ць пра́цай

2) абцяжа́рваць; напру́жваць

Lifting the heavy box tasked him beyond his strength — Падня́ць цяжку́ю скры́нку было́ яму́ не пад сі́лу

- take to task

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

burden

I [ˈbɜ:rdən]

1.

n.

1) груз -у m.; цяжа́р -у m.

2) цяжка́я но́ша, ця́жкасьці pl.

3) вага́ гру́зу (карабля́), грузападыма́льнасьць f.

2.

v.t.

1) грузі́ць, нагружа́ць

2) абцяжа́рваць

II [ˈbɜ:rdən]

n.

1) тэ́ма f., гало́ўная ду́мка

2) прыпе́ў -ву m., рэфрэ́н -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАРЫКАТУ́РА (італьян. caricatura ад caricare нагружаць, перабольшваць),

спосаб маст. тыпізацыі, выкарыстанне сродкаў шаржу і гратэску для крытычна накіраванага, тэндэнцыйнага перабольшвання і падкрэслівання негатыўных бакоў жыццёвых з’яў або асоб з мэтай іх выкрыцця і высмейвання; спецыфічная галіна праяўлення камічнага ў выяўл. мастацтве праз сатыр. ці гумарыстычную выяву. У шырокім сэнсе К. — усякі вобраз, дзе свядома ствараецца камічны эфект, спалучаюцца рэальнае і фантастычнае, перабольшваюцца і завастраюцца характэрныя рысы фігуры, твару, адзення, паводзін людзей, змяняюцца іх суадносіны з навакольным асяроддзем, выкарыстоўваюцца незвычайныя супастаўленні і інш. У вузкім сэнсе К. — асобны жанр выяўл. мастацтва (пераважна графікі), форма сатыры. Росквіт К. звычайна звязаны з перыядамі буйных грамадскіх канфліктаў паліт. нестабільнасці, войнамі і інш.

Элементы К. вядомы ў мастацтве Стараж. Егіпта, ант. свету, сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Зараджэнне К. як жанру звязана з Сялянскай вайной 1524—26 у Германіі, Рэфармацыяй, першымі бурж. рэвалюцыямі 16-18 ст. у Нідэрландах, Англіі, Францыі. Была пашырана і ў форме лубка (Расія, Кітай). Самастойная эстэт. значнасць К. тэарэтычна асэнсавана ў пач. 19 ст. рамантыкамі. Вял. роля ў развіцці сусв. К. належыць У.​Хогарту, Дж.​Гілрэю (Англія), Ж.​Гросу (Германія), Ф.​Гоі (Іспанія), А.​Дам’е, П.​Гаварні (Францыя), Х.​Бідструпу (Данія), І.​Церабянёву, А.​Венецыянаву, П.​Баклеўскаму, Кукрыніксам (Расія).

У бел. мастацтве сатыр. накіраванасць, шаржыраванне вядомы з эпох сярэдневякоўя і Адраджэння (асобныя мініяцюры рукапісаў, шарж на С.​Буднага і інш.). Як асобны жанр выяўл. мастацтва К. вызначылася ў 19 — пач. 20 ст. ў графічных работах А.​Баргэльса, К.​Бахматовіча, Я.​Дамеля, М.​Мікешына. У пач. 20 ст. развіццё К. звязана з рэв. рухам (К.​Каганец, П.​Лепяшынскі і інш.). У час грамадз. вайны К. пашырылася ў «Вокнах РОСТА», якія існавалі ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску і інш. Да яе звярталіся А.​Быхоўскі, П.​Гуткоўскі, Я.​Целішэўскі. Вострай сатыр. накіраванасцю вылучаліся К. зах.бел. час. «Маланка» (мастакі Я.​Горыд, Я.​Драздовіч, В.​Сідаровіч). У Вял. Айч. вайну антыфаш. К. друкаваліся ў сатыр. выданнях «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка» (мастакі В.​Букаты, В.​Козак, Г.​Вальк, М.​Гуціеў, Дз.​Красільнікаў і інш.). Пасля вайны найб. інтэнсіўна К. развіваецца ў час. «Вожык». Сярод мастакоў: М.​Лісоўскі, Я.​Бусел, Р.​Грамыка, М.​Гурло, В.​Ждан, С.​Раманаў, А.​Чуркін і інш.

Літ.:

Ефимов Б.Е. Основы понимания карикатуры. М., 1961;

Шматаў В. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971;

Лісоўскі М., Барадулін Р. Няўрокам кажучы... Мн., 1971;

Полевой В.М. Двадцать лет французской графики. М., 1981.

В.​Ф.​Шматаў.

Да арт. Карыкатура. П.​Лепяшынскі. Паліцэйскі ўчастак. 1905.
Да арт. Карыкатура. Кукрыніксы. «Згубіла я пярсцёнак...» (а ў пярсцёнку 22 дывізіі). 1943.

т. 8, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ładować

незак.

1. грузіць; нагружаць; напаўняць; класці;

ładować statek — грузіць карабель;

ładować żyto — грузіць жыта;

ładować (w co) pieniądze — укладаць грошы (у што);

3. зараджаць;

ładować karabin — зараджаць вінтоўку;

ładować akumulator — зараджаць акумулятар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

heap

[hi:p]

1.

n.

1) ку́ча f.; сьці́рта f. (дроваў, до́шак)

2) informal шмат, ма́са f.

a heap of money (people) — ма́са гро́шай (людзе́й)

2.

v.t.

1) склада́ць на ку́чу, на сьці́рту

2) по́ўна наклада́ць; нагружа́ць

3) асыпа́ць, закі́дваць (пахвала́мі, падару́нкамі)

3.

v.i. to heap up

намята́ць гу́рбы (сьне́гу, пяску́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

freight

I [freɪt]

1.

n.

1) фрахт -у m.

а) пераво́з тава́раў во́дным, сухапу́тным або́ паве́траным шляхо́м

б) апла́та за пераво́з

в) сам груз

2) тава́р, груз -у m.

3) тава́рны цягні́к або́ карабе́ль

4) цяжа́р -у m.

2.

v.t.

1) грузі́ць (карабе́ль), нагружа́ць

2) фрахтава́ць (перасыла́ць, пераво́зіць груз)

3) здава́ць у арэ́нду або́ найма́ць (тава́рны карабе́ль)

II

гл. freight train

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)