анама́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Сукупнасць уласных імён мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

|| прым. анамасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лексікало́гія, ‑і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку.

[Ад грэч. lexikos — слоўнікавы і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыялектало́гія, ‑і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты.

[Ад грэч. diálektos гаворка і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марфанало́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел мовазнаўства, які вывучае фаналагічную структуру марфем і выкарыстанне фаналагічных сродкаў у марфалогіі (у 2 знач.).

|| прым. марфаналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моваве́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст у галіне мовазнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lingwistyka

ж. лінгвістыка, мовазнаўства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фане́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы.

Эксперыментальная ф.

2. Гукавы склад мовы.

Ф. ўсходніх гаворак.

|| прым. фанеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінгві́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб мове; мовазнаўства.

[Ад лац. lingua — мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мовазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мовазнаўства. Мовазнаўчая тэрміналогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Linguístik f - лінгві́стыка, мовазна́ўства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)