рама́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раманса, уласцівы яму. Рамансавая форма. Рамансавая мелодыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́йгрыш, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.

2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах.

Дэкламаваць з найгрышам.

Гаварыць шчыра, без найгрышу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пагу́дка ’чутка, размова, звестка’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), ’напеў, мелодыя, песня’ (ТСБМ), ’ганьба, асуджэнне’. Укр. погу́дка ’асуджэнне’, рус. погу́дкамелодыя, напеў, прыгаворка’. З суф. ‑ка ад пагудзець < гудзець (гл.). Параўн. яшчэ пагу́дзіць ’паганьбіць, асудзіць’ (Шат.), ’абсмяяць’ (Сл. ПЗБ), ’палаяць, пакрычаць’ (Сцяшк. МГ). Апошні дзеяслоў з польск. pogudzić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напе́ў, ‑певу, м.

Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́чны, -ая, -ае.

1. Які характарызуецца выразным, далёка чутным гукам.

Г. голас.

Гучная мелодыя.

2. перан. Які атрымаў шырокую вядомасць.

Гучная слава.

Гучнае імя.

3. перан. Напышлівы, многаабяцаючы.

Гучныя фразы.

|| наз. гу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантыле́на, ‑ы, ж.

1. Плаўная, напеўная мелодыя.

2. Невялікая лірыка-эпічная песня (у сярэднія вякі ў заходнееўрапейскіх краінах.).

[Ад іт. cantilena — напеў, песня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкату́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных рэчаў.

Музычная шкатулка — механічны завадны музычны інструмент у выглядзе скрыначкі, з якой гучыць якая-н. мелодыя.

|| прым. шкату́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браву́рны, ‑ая, ‑ае.

Шумны, бадзёры, прыўзняты (пра музыку). Бравурная мелодыя не то марша, не то факстрота ўскалыхнула ўсіх. Лынькоў.

[Ад фр. bravoure — храбрасць, мужнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́в м. напе́ў, -пе́ву м.; (мелодия) мело́дыя, -дыі ж.; (мотив) маты́ў, -ты́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

signature tune [ˈsɪgnətʃəˌtju:n] n. BrE музы́чная заста́ўка; мело́дыя пе́рад пача́ткам або́ ў канцы́ перада́чы; пазыўны́я (на радыё)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)