малы́, -а́я, -о́е.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.

Малая зала.

2. Нязначны па колькасці, часе.

М. атрад.

Прайшоў яшчэ м. час.

3. Меншы, чым патрэбна.

Малыя боты.

4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.

Малая справа, м. і клопат.

5. Які займае нязначнае службовае становішча.

6. Тое, што і малалетні.

Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).

7. у знач. наз. малы́, -о́га, м., мала́я, -о́й, ж., мн. малы́я, -ы́х. Дзіця.

Падвезці малых у школу.

Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не).

З малых гадоў — з дзяцінства.

Самае малое — найменш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліёметр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння бачных дыяметраў нябесных свяціл, а таксама малых вуглоў паміж свяціламі.

[Ад грэч. hēlios — сонца і metréō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрарухаві́к, ‑а, м.

Машына малых памераў і магутнасці, якая пераўтварае якую‑н. энергію ў механічную. Рэактыўны мікрарухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сука́ць, сучу́, су́чаш, су́ча; су́каны; незак., што.

1. Звіваць некалькі нітак у адну.

С. дратву.

2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссука́ць, ссучу́, ссу́чаш, ссу́ча; ссу́каны (да 1 знач.).

|| наз. сука́нне, -я, н.

|| прым. сука́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сукальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ізма́лку ’змалку, з малых гадоў’ (Бяльк.). Гл. змалку, і‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зені́т-телеско́п

(ад зеніт + тэлескоп)

астранамічны інструмент для вымярэння малых зенітных адлегласцей або малых розніц зенітных адлегласцей зорак з мэтай вызначэння шыраты месца назірання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атамі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Вучэнне пра будову матэрыі, згодна якому матэрыя складаецца з асобных, надзвычай малых часцінак — атамаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хранаско́п, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння надзвычай малых прамежкаў часу, а таксама для параўнання паказанняў часу па розных прыборах.

[Ад грэч. chronos — час і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЕ́ЛЬВІНА ЎРАЎНЕ́ННЕ,

залежнасць ціску насычанай пары над вадкасцю або крышталём ад крывізны іх паверхні (г.зн. ад памераў малых кропель вадкасці, пузыркоў, крышталікаў). Выведзена У.Томсанам (лордам Кельвінам) у 1871 з умовы роўнасці хім. патэнцыялаў у сумежных фазах, што знаходзяцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе.

Пры т-ры T у раўнаважных умовах p p0 exp ( 2σV rRT ) = c c0 , дзе r — сярэдні радыус крывізны паверхні раздзелу фаз, p — ціск насычанай пары над сферычнай паверхняй, p0 — ціск пары над плоскай паверхняй, c і c0 — адпаведныя растваральнасці, σ — міжфазавае паверхневае нацяжэнне, V — малярны аб’ём кандэнсаванай фазы, R — універсальная газавая пастаянная. З К.ў. вынікае, што ціск над часцінкамі малых памераў павышаны, а ў малых пузырках або над увагнутай паверхняй паніжаны ў параўнанні з ціскам насычанай пары над плоскай паверхняй. Адпаведна растваральнасць малых кропель або крышталёў большая за растваральнасць буйных.

А.​І.​Болсун.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікрамано́метр

(ад мікра- + манометр)

прыбор для вымярэння малых розніц ціску.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)