Разм. Клясці доўга, неаднаразова. Грамабоя такі немала папаклінала ўся яго радня.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блуд, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Распуста. Сказаў бы хто Раісе, што Дзяніса павяло ў блуд, мала таго, што не паверыла б, слухаць не захацела б.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вячэ́рня, ‑і, ж.
Вячэрняя царкоўная служба. Не вельмі ўважны да набажэнства а. Мікалай, асабліва на вячэрнях, калі народу ў царкве мала.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІВІНІЛСПІРТАВЫ́Я ВАЛО́КНЫ,
сінтэтычныя валокны, якія атрымліваюць фармаваннем з водных раствораў полівінілавага спірту. Асн.гандл. назвы: вінол, віналон, вінілон, куралон, м’юлон.
Моцныя, зноса- і атмасфераўстойлівыя, гіграскапічныя, мала электрызуюцца, хімічна стойкія, добра афарбоўваюцца. маюць добрую адгезію да пластыкаў і гумы. Для надання водаўстойлівасці П.в. ацэталіруюць (гл.Ацэталі) пераважна фармальдэгідам ці бензальдэгідам. Выкарыстоўваюць для вырабу розных тканін (адзежных, бялізнавых, кашульных) і трыкатажу, канатаў, рыбалоўных сетак, арміравання пластыкаў, водарастваральныя (не ацэталіраваныя) — як сувязнае ў вытв-сці паперы, кардону, нятканых матэрыялаў, дапаможны (растваральны) кампанент пры вырабе гіпюру і інш. ажурных тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЭ́ВАЛА Гай Муцый (Gaius Mucius Scaevola, літаральна ляўша),
у Стараж. Рыме легендарны герой часоў барацьбы рымлян супраць этрускаў (канец 6 — пач. 5 ст. да н.э.). Паводле падання, юнак Гай Муцый павінен быў прабрацца ў лагер этрускаў і забіць цара Парсену, але быў схоплены. Парсена патрабаваў назваць імёны саўдзельнікаў, пагражаючы юнаку жорсткімі катаваннямі. Жадаючы паказаць, як ён мала баіцца болю і смерці, Муцый сам апусціў правую руку ў агонь і не выдаў ніводнага гуку, пакуль тлела рука. Магчыма, гэта паданне ўзнікла як тлумачэнне прозвішча Сцэвала (Ляўша), замацаванага за галіною роду Муцыяў.
4.перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы.
Тупое паслушэнства.
5. Невыразны, бяздумны, бяссэнсавы.
Т. погляд.
6.Не востры, не вельмі адчувальны; глухі (пра боль).
Т. боль.
7. Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі).
Пачуўся т. трэск.
8. Пра вугал: большы за 90°.
|| наз.ту́пасць, -і, ж. (у 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус.мальски ’ледзь-ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ.mãžmožis ’крыха, самая дробязь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нямно́га, прысл.
Мала, не вельмі многа. Аднымі рукамі нямнога зробіш.Прыказка./узнач.вык.[Алесь:] — Прыехалі!.. Прашу — дваццаць капеек за дарогу — гэта нямнога!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.
1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы.// Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.
2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СВЕ́РЖАНСКАЯ ФАЯ́НСАВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1742—60 у мяст.Новы Свержань Навагрудскага пав. (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Заснаваў уладальнік мястэчка кн. М.Радзівіл. Працавала больш за 50 чал. Выраблялі пераважна сталовы і аптэчны посуд, а таксама дэкар. куфэркі, шкатулкі, літургічны посуд, фігуры святых да алтароў, бюсты стараж. філосафаў для інтэр’ера б-кі Радзівілаў у Нясвіжскім замку, фаянсавыя белыя і зялёныя пячныя пліткі і інш. Традыцыі зах.-еўрап. (саксонскага) фаянсу набылі тут характэрную мясц. інтэрпрэтацыю; у вырабах адчуваецца ўплыў позняга барока. Узораў С.ф.м. захавалася мала.
Я.М.Сахута.
Талерка, зробленая на Свержанскай фаянсавай мануфактуры.