сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«МІЦУБІ́СІ»,
сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў японскага канцэрна «Міцубісі мотарс карпарэйшэн». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1917 (масавая вытв-сць з 1964), грузавыя — з 1935, аўтобусы — з 1936. Выпускаюцца легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў (магутнасць рухавіка 32—219 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз), грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння і кар’ерныя самазвалы (магутнасць рухавіка 51—115 кВт), аўтобусы пасажыраўмяшчальнасцю да 50 чал.
Да арт.Міцубісі: а — легкавыаўтамабіль «Міцубісі-Экліпс»; б — мікрааўтобус «Міцубісі-Спейс Геар»; в — грузавы аўтамабіль «Міцубісі-Дэліка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́ЎДЗІ»
(Audi),
легкавыя аўтамабілі аднайменнай фірмы (ФРГ). Выпускаліся ў 1909—40, з 1966 вытворчасць адноўлена. Вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класаў 35 мадыфікацый (рабочая ёмістасць рухавіка 1,6—2,2 л, магутнасць 66—206 кВт, максімальная скорасць 177—250 км/гадз; 1994). Асаблівасць некаторых мадыфікацый — вядучыя ўсе колы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДОДЖ»
(Dodge),
марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1914. Мадэлі пераважна пярэднепрывадныя; магутнасць рухавіка 98—294 кВт, найб. скорасць да 266 км/гадз, грузападымальнасць 0,5—12 т, аб’ём грузавога адсека 0,22—4,88 м³.
Да арт.«Додж». Легкавыаўтамабіль «Додж Крайслер-Неон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
э́мка, ‑і, ДМ эмцы; Рмн. эмак; ж.
Разм.Легкавыаўтамабіль маркі «М» (эм). У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВА́РТБУРГ»
(Wartburg),
марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т. л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб’ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́Л (ад лац. universalis агульны, усеагульны),
закрыты кузаў легкавога аўтамабіля. Мае 2 ці 3 рады сядзенняў, 3 ці 5 дзвярэй, адны з якіх заднія, багажнае аддзяленне за спінкай задняга сядзення. Заднія сядзенні (пры 3 радах сярэднія і заднія) могуць складвацца і павялічваць аб’ём багажнага аддзялення. Дазваляе выкарыстоўваць легкавыаўтамабіль як грузапасажырскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФО́ЛЬКСВАГЕН»
(Volksvagen),
сям’я аўтамабіляў канцэрна «Фольксвагенверк» і яго філіялаў у розных краінах. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1938 (масавы выпуск з 1946). Пярэдне- ці поўнапрывадныя, маюць бензінавы ці дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 128 кВт, 2- ці 4-дзверны 4—5-месны (мікрааўтобусы — 7) кузаў седан, хэтчбэк або універсал. Найб. скорасць ад 145 да 224 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1975, маюць поўную масу ад 1,38 да 7,49 т (аўтапоезд да 10,99 т), бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 103 кВт.
Сям’я аўтамабіляў «Фольксваген»: 1 — легкавыаўтамабіль мадэлі «Гольф»; 2 — пярэднепрывадны грузавы аўтамабіль «Т4».