Тое, што і тытунь. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы ляжаў яго капшук з тытуном і крэсіва.Колас.Тадэўчык устае, папраўляе вогнішча, напіхае зноў тытуну ў люльку і дзівіцца.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяга́йлаўкаізабяга́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Рмн. ‑лавак; ж.
Разм.пагард. Піўная. — На ражку, у забягайлаўцы, Ганна Максімаўна, спаткаў сівабародага. Аказваецца, і стары не дурны ў губу ўзяць, але ўсё ўхітраецца на дармаўшчыну.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́ўкаж. скамья́, скаме́йка, ла́вка; (в вагоне — ещё) по́лка; (плота — ещё) звено́ср.; (сиденье в лодке — ещё) ба́нка;
◊ на шко́льнай ла́ўцы (па́рце) — на шко́льной скамье́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.
1.каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.
Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.
2.каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.
Доктар р. лекі як сродак ад болю.
3. Раіцца, меркаваць.
Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.
◊
Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.
|| зак.пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́церын, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да маці, належыць маці. Любуючыся паводкаю, Рыгор успамінаў мацерыны байкі.Гартны.На лаўцы перад .. [шафаю] ляжала ўся выбраная з яе адзежа: бацькаўская святочная, кароткая, да калень, футэрка на заячых [ш]курках, мацерына паліто на ваце.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысусе́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Сесці побач з кім‑н.; размясціцца каля каго‑н., далучыцца да каго‑н. На Міхася ніхто не звярнуў увагі. Ён прысуседзіўся на лаўцы.Асіпенка.Гудок прысуседзіўся да кампаніі маракоў у купэ, размешчаным побач.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрылёк, ‑лька, м.
Тое, што і скрылік. Скрылёк каўбасы. Скрылёк гурка. □ У газеціне быў загорнуты кавалак хлеба, агурок і скрылёк сала.Асіпенка.Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыльку сала, каб перакусіць з дарогі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКВЕР (ад англ. square квадрат),
невялікі гарадскі сад; важная ч.азелянення населеных месцаў, дэкар. афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асн. прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Пл. звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. С. можа мець самаст. закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога арх.-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асн. элемент кампазіцыі С. — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкар. скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш. Першыя С. ўзніклі ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі, у 2-й пал. 19 ст. — у Расіі. Першыя С. на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870, цяпер Цэнтральны С.) з фантанам (1874) і на Саборнай пл. (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найб. значныя С. ствараюцца ў адм.-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля трансп.-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыг. вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (каля Бел.муз.т-ра ў Мінску, політэхн. ін-та ў Брэсце), каля помнікаў і мемар. комплексаў (С. на пл. Перамогі ў Мінску, каля помніка Вызвалення на пл. Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — т.зв. С.-«кішэні» (па вул. Берсана, на скрыжаваннях вул. Варвашэні і Куйбышава ў Мінску) і інш.
Г.С.Ларкін.
Міхайлаўскі сквер у Мінску. Скульптура «Дама на лаўцы» Скульптар У.Жбанаў. 1998.
Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць.Мележ.Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая!Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збажына́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы.Аўрамчык.
2.зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)