Куцала́пы ’кароткарукі’ (Нас.). Да куцы (гл.) і лапа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Prátze f -, -n

1) ла́па

2) тэх. кле́шчы, абцугі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ла́пачка ’кручок у вочапе, за які чапляецца вядро’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Да лапка < лапа 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаро́та

(ісп. garrote, ад garra = лапа, кіпцюр)

прылада катавання ў сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі ў выглядзе абруча, які надзяваўся на шыю і сцягваўся вінтом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

forefoot

[ˈfɔrfʊt]

n., pl. -feet

1) пярэ́дняя ла́па

2) Naut. пярэ́дні кане́ц кі́ля (вадапла́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лапча́тнік дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (стол., Бейл.) — у выніку намінацыі з лапчатка гусяча ’тс’. Да лапа, (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пнік ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (маг., Кіс.), як і лапчатнік (гл.), у выніку намінацыі гусіная лапка. Да ла́па 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Pránke f -, -n

1) кіпцю́р

2) разм. ла́па (аб руцэ чалавека)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лапу́шухны ’ручаняткі, рукі’ (Бяльк.) — рэгіянальнае ўт варэнне ад лапушкі і суф. ‑ухч‑ы, які надае ласкальнае адценне (Бел. грам., 1, 98). Да лапа 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЕ́ЙНА (Leino; сапр. Лёнбум; Lönnbohm) Эйна

(6.7.1878, г. Палтама, Фінляндыя — 10.1.1926),

фінскі пісьменнік. Вучыўся ў Хельсінкскім ун-це. Першыя зб-кі («Сакавіцкія песні», 1896, і інш.) створаны пад уплывам паэзіі Г.Гейнэ. Пад уздзеяннем эстэтыкі неарамантызму напісаны зб-кі «Зімовая ноч» (1905), «Замаразкі» (1908), балады «Песні Халкі» (т. 1—2, 1903—16), раманы «Туамас Вітыка» (1906) і «Яна Рэнцю» (1907). Дэкадэнцкія ўплывы праявіліся ў тэтралогіі «Нявольнік» (1911—13). У аповесці «Мядовая лапа» (1914) бунтарскія настроі, у зб-ках «Эолава арфа» (1919), «Калі цвіце бэз» (1920) песімістычныя і трагічныя матывы. Рэфарматар традыц. фін. драматургіі (цыклы п’ес «Маскі», 1905—11; «Калевала на сцэне», 1911). Аўтар аўтабіягр. рамана «Ілюстраваная кніга майю жыцця» (1925). На бел. мову асобныя вершы Л. пераклаў Я.​Лапатка.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М.; Л., 1959;

У кн.: Поэзия Финляндии. М., 1962.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 9, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)