Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
недарма́, прысл.
1. Не без падставы, не без прычыны. Гарматныя стрэлы пачуліся спачатку не з захаду, адкуль наступаў вораг, а з паўночнага ўсходу, з пушчы... Камандзір недарма прадчуваў небяспеку.Брыль.
2. Не дарэмна. — Прадзеш, мая дачушка? — лагодна, з матчынай любасцю звярнулася .. [маці] да Алесі.. Алеся ўсміхнулася матцы, — яна ўжо ў хаце недарма есць бацькаў хлеб.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і выслухваць. Начальнік цэха гаварыў надзвычай разважліва, лагодна, цярпліва выслухоўваў кароткія справаздачы, нікога не перабіваючы рэплікамі.Шыцік.Доктар.. падышоў да хворай і ўзяў яе за руку, потым прыклаў трубку да грудзей і пачаў выслухоўваць.Скрыпка.[Цёця Каця пра Зёлкіна:] Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай!Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Запаліць (агонь, свечку і пад.). Зацеплілі трубкі гуралі.Танк.Паўночных віхураў краіна Лагодна сустрэла яго: Паклікала ў дом між ялінак, Зацепліла ў лямпе агонь.Лось.//перан. Прымусіць узнікнуць, з’явіцца. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем, як бы збіраючыся зацяпліць жыццё ў гэтым маленькім.. цельцы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы.Шамякін.//перан.Жарт.Лагодна і пяшчотна размаўляць. З усімі.. [Ліза] гаварыла ласкава і мякка. Ну проста не гаварыла, а мурлыкала, як каток, ці буркавала, як галубка.Арабей.Сядзела на лаўцы Пад фрэнчам хлапечым І ўсё буркавала Каханку аб нечым.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку смяяцца. Збяруцца мужчыны — хто розныя смешныя штукі расказвае, на смех другога падымае, а Міходзя сядзіць сабе збоку, як чужы, слухае ды пасмейваецца.Ракітны.//зкаго-чаго. Пакепліваць, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Пан Вальвацкі лагодна пасмейваўся з Швэнцаравай ламанай гаворкі і з яго энтузіязму.Крапіва.У атрадзе .. было некалькі «храпуноў», з якіх заўсёды пасмейваліся і з якімі ніхто не хацеў разам жыць.Бураўкін.
•••
Пасмейвацца ў вусы — смяяцца ціха, непрыкметна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ркі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі.Колас.Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, як сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго.Каваль.// Які вырашае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.). — Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць, — растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю.Колас.Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна.Танк.«Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць.Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.Купала.Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам.Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнаегл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паходу, уласцівы яму; такі, які бывае ў паходзе. Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця.Колас.Ішла нястройнымі паходнымі калонамі пяхота.Мележ.Байцы Чырвонай Арміі Ідуць паходным маршам.Купала.// Прызначаны для паходу. Паходная палатка. □ Шафёр сеў на пяньчук і стаў моўчкі завязваць свой паходны мяшок.Кулакоўскі.Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта, ў шынялі паходным, Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна.Танк.
2. Які бывае, знаходзіцца пры войску, экспедыцыі і пад.; перасоўны. Паходны шпіталь. Паходная радыёстанцыя. □ На дзядзінцы дымілася паходная кухня, а каля яе стаялі салдаты з медзянымі кацялкамі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак.
1.што. Зняць (знімаць) віну за што‑н.; прабачыць (прабачаць). Усё магу дараваць, а хлусню — ніколі.Асіпенка.Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай.Крапіва.
2.што. Вызваліць (вызваляць) ад якога‑н. абавязацельства. Дараваць доўг.
3.што. Падарыць (дарыць). Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі.Купала.
4.заг.дару́й(це), частаўзнач.пабочн. Ужываецца пры звароце да каго‑н. для папярэджання аб чым‑н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым‑н. Даруйце, я затрымаўся. □ — Вы мне даруйце, шаноўны дзядзька Ян, — лагодна заўважыў Лабановіч. — Вы валіце ў адну кучу рускую школу і русіфікатарства.Колас.
•••
Дараваць жыццё — памілаваць засуджанага да пакарання смерцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)