КРЭДЫ́Т ВЭ́КСАЛЬНЫ,

крэдытная аперацыя, якая ўяўляе сабой куплю вэксаля да надыходу тэрміну плацяжу па ім (улік вэксаля). Пры К.в. пакупнік вэксаля (звычайна камерцыйны банк або банкаўская кантора) датэрмінова выплачвае (крэдытуе) яго трымальніку суму, на якую выпісаны вэксаль, за вылікам працэнтаў, памер якіх вызначаецца пагадненнем бакоў на базе існуючага працэнта за крэдытны капітал у залежнасці ад якасці і тэрміну вэксаля. Пры гэтым пакупнік вэксаля атрымлівае прыбытак за кошт розніцы паміж сумай, якую ён атрымае ў выпадку аплаты вэксаля абавязанай асобай, і сумай, выплачанай пры К.в. Звычайна да ўліку прымаюцца вэксалі, што ўтрымліваюць абавязацельствы фірм, плацежаздольнасць якіх гарантавана.

т. 8, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kredytowy

kredytow|y

крэдытны;

gwarancje ~e — крэдытныя гарантыі;

pomoc ~а — крэдытная дапамога;

obrót ~y — крэдытны абарот;

zdolność ~a — крэдытная здольнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БА́НКАЎСКІ БІЛЕ́Т, банкнота,

крэдытны грашовы знак, што выпускаецца эмісійным банкам наўзамен метал. грошай. З’явіліся з развіццём крэдытных адносін, асабліва пашырыліся ў 17 ст. Банкаўскі білет — даўгавое абавязацельства яго ўладальніка, на якое можна набыць любы тавар (паслугі). Напачатку такім даўгавым абавязацельствам быў вэксаль, на змену якому прыйшлі банкаўскія білеты. У 18—19 ст. яны свабодна абменьваліся на золата. З 1920-х г. у большасці краін (за выключэннем Швейцарыі) залатое забеспячэнне банкнотаў не прадугледжана. І хоць эмісійныя банкі працягваюць выпуск банкаўскіх білетаў, яны сталі аднолькавым плацежным і разліковым сродкам нараўне з грашовымі знакамі. Усе разліковыя білеты, што выпускае Нац. банк Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца яго банкаўскімі білетамі.

В.​Ф.​Дашкевіч.

т. 2, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Bnknote f -, -n банкно́т; крэды́тны біле́т;

~ über hndert Rbel банкно́т у сто рублёў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

знак, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).

2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

Знакі ўвагі.

Нядобры з.

Маўчанне — з. згоды.

3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

Падаць з. галавой.

Пад знакам чаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.

Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.

У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.

У знак памяці.

У знак пратэсту.

|| прым. зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

limit, ~u

м. ліміт;

limit eksportu — ліміт экспарту;

limit kredytowy — ліміт крэдыту (крэдытны ліміт);

przekroczyć limit — перавысіць ліміт;

ustalać limit — усталёўваць ліміт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чырво́нец, ‑нца, м.

1. Руская назва замежных залатых манет у дапятроўскай Русі.

2. Руская залатая манета вартасцю ў тры рублі, якая была пашырана ў Расіі ў 18–19 стст. // Уст. Руская залатая манета вартасцю ў пяць і дзесяць рублёў, якая была ва ўжытку ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. Грашовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г. // Дзесяць рублёў. Новыя — у руках шапацяць, як бярэш, — чатыры чырвонцы прыйшліся Адасю. Калюга.

4. звычайна мн. (чырво́нцы, ‑аў). Разм. Наогул манеты, золата, грошы. Песня мая не шукае чырвонцаў. Купала. А сёння стаіць вось у сонцы І вочы красою чаруе. Такую не ўзяць за чырвонцы, — Душу аддасі за такую. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біле́т

(фр. billet)

1) дакумент на права праезду, уваходу, карыстання чым-н. (напр. б. у кіно, праязны б.);

2) дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да якой-н. арганізацыі або пра адносіны да якіх-н. абавязкаў (напр. прафсаюзны б., ваенны б.);

3) папяровы грашовы знак (напр. крэдытны б.);

4) картка з пытаннямі на экзаменах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

bank, ~u

м. банк;

bank dyskontowy — уліковы банк;

bank emisyjny — эмісійны банк;

bank kredytowy — крэдытны банк;

konto w ~u — рахунак у банку;

bank danych — камп. база даных;

po ~u! — карц. па банку!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кры́зіс м. Krse f -, -n;

біржавы́ кры́зіс эк. Börsenkrach m -(e)s;

грашо́ва-крэды́тны кры́зіс фін. Geld- und Kredtkrise f;

жыллёвы кры́зіс Whnungsnot -, -nöte;

сусве́тны эканамі́чны кры́зіс Wltwirtschaftskrise f;

скры́ты кры́зіс latnte Krse;

энергеты́чны кры́зіс Energekrise f;

кры́зіс даве́ру Vertruenskrise f;

перажыва́ць кры́зіс sich in iner Krse befnden*, ine Krse drchmachen;

не ве́даць кры́зісаў эк. krsenfest sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)