Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ко́дэкс, ‑а, м.
1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.
2.перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.
[Ад лац. codex — кніга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underworld
[ˈʌndərwɜ:rld]
n.
1) падо́ньне грама́дзтва, крыміна́льны, злачы́нны сьвет
2) Myth. падзе́мнае ца́рства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
САМАГОНАВАРЭ́ННЕ,
хатні выраб самагону, брагі і інш. моцных спіртных напіткаў. Паводле кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адм. парушэннях С., захоўванне і набыццё гэтых напіткаў, а таксама выраб і захоўванне прылад для С. — правапарушэнні. якія падлягаюць адм. адказнасці. Хатні выраб спіртных напіткаў пры дапамозе натуральнага браджэння (віны, наліўкі, настойкі) не з’яўляецца правапарушэннем. За С. накладаецца штраф у памеры да 5 мінім. заработных плат. Крымінальны кодэкс у рэдакцыі 1960 разглядаў С. як крымін. злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kriminálabteilungf -, -en крыміна́льны вы́шук
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schwérverbrecherm -s, - крыміна́льны злачы́нец
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
k.k., kk
= kodeks karny — крымінальны кодэкс; КК
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
афёраіафе́ра, ‑ы, ж.
Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся.Лужанін.Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя.Пестрак.
•••
Пайсці (пусціцца) на афёругл. пайсці.
[Фр. affaire — справа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАПЯТРО́ВІЧ Ежы (1740 — 16.3.1812),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Лідскі стражнік (1764), лоўчы (1771), навагрудскі гродскі суддзя (1780), пісар вайсковы літоўскі (1783—87), чл. Пастаяннай рады (1780—84), удзельнічаў у рабоце дэпартамента справядлівасці. У час паўстання 1794 зачытаў на гар. рынку ў Вільні акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Вышэйшай літоўскай рады ў Вільні, суддзя крымінальны літоўскі. З утварэннем Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага кіраўнік аддзела вайск. патрэб. За справядлівасць, самаадданае выкананне грамадскіх і службовых абавязкаў яго назвалі «літоўскім Арыстыдам». Увекавечаны ў паэме А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш».