Хітрыя прыёмы, выверты. Усур’ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю.Бялевіч.[Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл.Навуменка.//Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары.Кірэенка.[Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях.Краўчанка.// Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)