Выбухо́вы (БРС). Калька з рус. взрывной (Крукоўскі, Уплыў, 121); параўн. выбух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выключа́льнік (БРС). Да выключаць. Калька рус. выключа́тель (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вымяра́льшчык (БРС). Да вымяраць. Калька рус. измеритель (дзеючая асоба) (Крукоўскі, Уплыў, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваеннапало́нны ’ваеннаслужачы, узяты ў палон’ (КТС). Калька з рус. военнопленный (Крукоўскі, Уплыў, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вале́нтнасць ’уласцівасць атама далучаць іншыя атамы’ (КТС). З рус. валентность (Крукоўскі, Уплыў, 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вапнава́нне ’ўнясенне вапны ў глебу’ (КТС). Калька з рус. известкование (Крукоўскі, Уплыў, 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выпрабава́льнік (БРС). Да выпрабаваць (гл. прабаваць). Калька рус. испытате́ль ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінавальны (грам.) — назва склону (БРС). Новаўтварэнне, калька з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вытво́рнік (БРС). Ад вытварыць, тварыць. Калька рус. производи́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121). Калькамі Крукоўскі (там жа) лічыць і іншыя дэрываты ад гэтага кораня: вытво́рца, вытво́рчасць, вытво́рчы. Але ў апошнім выпадку практычна нельга размежаваць калькі і магчымыя запазычанні, адпаведна калькі, з польскай мовы; параўн. польск. wytwórczy, wytwórca, wytwórczość.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваенрук ’кіраўнік ваеннай падрыхтоўкі ў навучальных установах’ (КТС). З рус. военрук (Крукоўскі, Уплыў, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)