НЯСВІ́ЖСКАЯ-АТАЛЕ́СКАЯ Шыфра Шлёмаўна (26.11.1897, Мінск — люты 1981),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1957), праф. (1962). Скончыла 2-і Маскоўскі ун-т (1925). З 1928 у Мінскім мед. ін-це, у 1960—69 у Бел.НДІ удасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па функцыі ўнутр. органаў пры склероме, кіслародным галаданні, таксікозах.
Тв.:
Состояние внутренних органов у больных склеромой // Склерома. Киев, 1959;
К биохимической характеристике коронарной недостаточности (у сааўт.) // Терапевтический архив. 1963. Т. 35, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.2.1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1974), дзе і працаваў з 1980 (у 1991—2002 нач. лабараторыі). Навук. працы па многафункцыянальных аўтаматах, элементнай базе ЭВМ, тэорыі жывучасці складаных сістэм.
Тв.:
Многофункциональные автоматы и элементная база цифровых ЭВММ., 1981 (разам з В.Дз.Казюмінскім, В.А.Мішчанкам);
Параллельная обработка информации. Т. 4. Киев, 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 7.5.1932, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне газа- і тэрмадынамікі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Данецкі індустрыяльны ін-т (1955). З 1980 у БПА (у 1985—96 заг. кафедры). Навук. працы па руднічнай аэралогіі, фізіцы горных парод, выбухапажарабяспецы, цепла- і масаабмене, вентыляцыі жылых і прамысл. будынкаў.
Тв.:
Метановыделение при разработке пологих угольных пластов. М., 1964;
Борьба со взрывами газа в горных выработках. М., 1972;
Взрывчатые свойства и нейтрализация парогазо-пылевых смесей. Киев, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМІРЭ́НКА Леў Платонавіч (18.2.1855, с. Мліеў Корсунь-Шаўчэнкаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 8.1.1920),
украінскі вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі. Скончыў Адэскі ун-т (1879). У 1887 заклаў у с. Мліеў матачны калекцыйны сад і памалагічны расаднік (каля 3 тыс. раслін) і праводзіў там выпрабаванні, шляхам клонавага адбору ствараў новыя сарты. У 1921 на базе саду створана Мліеўская доследная станцыя садоўніцтва, якая з 1958 носіць яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства ў вярхоўях р. Прыпяць і нізоўях яе прытокаў Ясельда, Піна, Стыр, Гарынь. Цэнтр — г.Пінск. Вылучылася з Тураўскага княства паміж 1167 і 1174. 1-ы пінскі князь — Яраслаў Юр’евіч, сын тураўскага кн. Юрыя Яраславіча. У 12—13 ст. знаходзілася пад уплывам Уладзіміра-Валынскага княства і Кіеўскага княства. У 13 ст. праз землі П.к. адбываліся напады літоўцаў на Валынь. Пасля ўтварэння ВКЛ Міндоўгам і яго забойства ў 1263 у Пінск уцёк яго сын Войшалк. У пач. 14 ст. П.к. ўвайшло ў ВКЛ. Паводле завяшчання вял.кн. Гедзіміна княства атрымаў яго сын Нарымонт. П.к. заставалася за яго нашчадкамі да 1-й пал. 15 ст. Пасля смерці кн. Юрыя Сямёнавіча з роду Нарымонтавічаў П.к. ўвайшло ў склад велікакняжацкіх уладанняў Жыгімонта Кейстутавіча. У 1471 П.к. аддадзена Марыі Гаштольд, удаве кіеўскага кн. Сямёна Алелькавіча, потым мужу яе дачкі кн. Ф.І.Яраславічу, які ў пач. 16 ст. завяшчаў П.к. вял.кн.ВКЛ Жыгімонту I Старому, той у 1519 перадаў яго сваёй жонцы Боне. Як дзярж. ўладанне П.к. пачало называцца Пінскім староствам, паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 увайшло ў склад Пінскага павета.
Літ.:
Довнар-Запольский М. Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия. Киев, 1891;
Грушевский А.С. Пинское Полесье: Ист. очерки. Ч. 1—2. Киев, 1901—03;
Лысенко П.Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. Мн., 1997.
англійская пісьменніца. Вядомасць прынёс раман пра жыццё англ. рабочых «Мэры Бартан» (1848), рэаліст. накіраванасць якога змякчалася пропаведдзю хрысц. ўсёдаравання і надзеяй на магчымасць класавага прымірэння. У 1853 апубл. раманы «Крэнфард» і «Рут». Рэаліст. раман «Поўнач і Поўдзень» (1855) пазначаны духам кампрамісу, узмацненнем рэліг. і сентыментальных тэндэнцый. Аўтар біяграфіі сваёй сяброўкі — «Жыццё Шарлоты Бронтэ» (т. 1—2, 1857), раманаў «Паклоннікі Сільвіі» (1863), «Жонкі і дочкі» (1866, незавершаны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНЯКО́ЎСКІ Віктар Якаўлевіч (16.12.1804, г. Бар Вінніцкай вобл., Украіна — 12.12.1889),
рускі матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Матэм. адукацыю атрымаў за мяжой (Швейцарыя, Францыя). З 1826 выкладаў матэматыку ў ВНУ Пецярбурга, з 1846 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1864 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па інтэгральным злічэнні, тэорыі няроўнасцяў (гл.Бунякоўскага няроўнасць), тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў і дэмаграфіі (статыстыцы насельніцтва). Аўтар першага ў Расіі падручніка па тэорыі імавернасцяў (1846).
Літ.:
Прудников В.Е. В.Я.Буняковский — учёный и педагог. М., 1954;
История отечественной математики. Т. 2. Киев, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАГРА́ДСКІ Міхаіл Васілевіч (24.9.1801, в Пашэнаўка Казельшчынскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.1.1862),
рускі матэматык і механік, адзін з заснавальнікаў Пецярбургскай матэм. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Харкаўскім ун-це (1817—20), у Парыжы (1822—27). З 1828 праф.ВНУ Пецярбурга. Навук. працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і тэарэт. механіцы. Сфармуляваў агульны варыяцыйны прынцып для некансерватыўных сістэм, адкрыў найменшага дзеяння прынцып (незалежна ад У.Гамільтана), даказаў тэарэму аб пераўтварэнні інтэгралаў (гл.Астраградскага формула).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Сяргей Пятровіч (н. 4.6.1934, г. Валуйкі Белгародскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1972—95 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па селекцыі мікраарганізмаў, якія вырабляюць ферментныя бялкі і мікробную біямасу, што выкарыстоўваецца з кармавымі мэтамі.
Тв.:
Экспериментальный мутагенез в селекции. М., 1972 (у сааўт.);
Химические факторы в селекции продуцентов микробных белков. Ми., 1980;
Биология — Продовольственной программе. Киев, 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́К Платон Рыгоравіч (н. 20.8.1924, Кіеў),
украінскі вучоны ў галіне фізіялогіі, нейра- і электрафізіялогіі. Акад.АН Украіны (1969), акад. Расійскай АН (1974; чл.-кар. 1966). Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1966). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў кіеўскія ун-т (1946) і мед.ін-т (1949). З 1958 у Ін-це фізіялогіі імя А.А.Багамольца АН Украіны (з 1966 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні клетачных механізмаў дзейнасці нерв. сістэмы. Упершыню ў СССР выкарыстаў мікраэлектроды для даследавання дзейнасці нерв. клетак. Дзярж. прэмія СССР 1983.