Дэла Каса Л. 11/320

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛЬНІ́ЧНАЯ КА́СА,

орган страхавання рабочых на прадпрыемствах Рас. імперыі на пач. 20 ст. Паводле закону «Аб абавязковым страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў і на выпадак хваробы» (1912) бальнічная каса магла быць заснавана пры наяўнасці на прадпрыемстве 200 чл. (калі было менш — стваралася агульная каса для рабочых некалькіх прадпрыемстваў). У 1914 у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губ. было 99 бальнічных кас (39 тыс. чл.). Штомесяц чл. касы плацілі ўзнос у памеры 2—3% ад сумы заробку, уладальнік прадпрыемства ўносіў ​2/3 сумы ад узносаў рабочых. З гэтых сродкаў хворыя атрымлівалі дапамогу ў памеры 25—50% сярэдняга заробку (але не больш як на працягу 26 тыдняў). Жанчынам выдавалі дапамогу па цяжарнасці ад палавіны да ​2/3 заробку на працягу 4 тыдняў да родаў.

М.М.Забаўскі.

т. 2, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́РШСКАЯ КАСА́, Куршы-Нерыя,

пясчаны паўвостраў на паўд.-ўсх. узбярэжжы Балтыйскага м., у Літве (паўн.-ўсх. ч.) і Калінінградскай вобл. Расіі (паўд.-зах. ч.). Даўж. 98 км. Шыр. 0,4—3,8 км. Характэрны дзюны (выш. да 70 м), б. ч. парослыя лесам (з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза і інш.). Прыродны нац. парк. На К.к. — г. Нерынга (Літва).

т. 9, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́ска¹ гл. каса¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ска² гл. каса².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́сса в разн. знач. ка́са, -сы ж.;

ка́сса взаимопо́мощи ка́са ўзаемадапамо́гі;

сберега́тельная ка́сса ашча́дная ка́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́рунг

‘пясчаная каса

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́рунг не́рунгі
Р. не́рунга не́рунгаў
Д. не́рунгу не́рунгам
В. не́рунг не́рунгі
Т. не́рунгам не́рунгамі
М. не́рунгу не́рунгах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узаемадапамо́га, -і, ДМо́зе, ж.

Узаемная дапамога, дапамога адзін аднаму.

Каса ўзаемадапамогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нар.-паэт. Памянш.-ласк. да каса ​1; невялічкая каса. Каса ж мая, косачка, каса русая! Часала я косачку дзевятнаццаць год. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́жны бага́жный;

~ная ка́са — бага́жная ка́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)