1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні.Карамазаў.
2.узнач.наз.бакасі́ныя, ‑ых. Сямейства птушак атрада сеўцападобных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і пародзісты (у 1 знач.). Пародная жывёла. □ Пародныя якасці [сабакі] акрэсліліся даволі рана, і Пархвеныч палюбіў свайго гадаванца ўсёй душою.Карамазаў.
2. Надзелены якасцямі высокага гатунку (аб раслінах). Пародныя якасці насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яйла́, ‑ы, ж.
1. Галоўная града ў сістэме Крымскіх гор. Вецер звычайна дзьме з мора, бо з трох астатніх бакоў Сімеіз акружае надзейная варта — падкова Ай-Петрынскай яйлы.Карамазаў.
2. Агульная назва летняй пашы ў Крымскіх гарах.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балацяві́на, ‑ы, ж.
Разм. Нізкае забалочанае месца. На перасохлай балацявіне жаўцее не кранутая касой жорсткая трава.Навуменка.Дамба стаяла як помнік марнатраўству былога дырэктара лясгаса, якому прыйшло ў галаву праз балацявіну і рэчку пракласці зусім непатрэбную дарогу.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасіне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пасінеў. Уся пасінелая ад холаду бегла следам за Косцікам Аксіння, трымаючы ў руках яго торбачку з кнігамі.Пальчэўскі.Ягор.. безліч разоў бачыў гэты пачырванелы і пасінелы адначасова вечаровы Сож, зарэчныя лугі, пагорыстыя далягляды.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЯТ (Расціслаў Янавіч) (13.12.1908, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.6.1989),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Вучыўся на драм. курсах пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага. З 1927 акцёр Тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Завадскага, з 1938 — Т-ра імя Ленінскага камсамола, з 1941 — Маскоўскага т-ра драмы, з 1943 — Т-ра імя Массавета. Яго творчасць вылучалася шырокім артыстычным дыяпазонам, майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення, інтэлектуальнасцю, іранічнасцю. Сярод роляў: Крогстад («Нора» Г.Ібсена, 1939, 1959), Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава, 1941), Нінкавіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча, 1946), Бернард Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці, 1963), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу, 1964), Барлей Купер («Далей — цішыня» В.Дэльмар, 1969), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага, 1980) і інш. З 1938 здымаўся ў кіно: «Падкідыш» (1940), «Мара» (1943), «Вясна» (1947), «Масква—Генуя» (1964), «Іду на навальніцу» (1966), «Пасляслоўе» (1984), у тэлефільмах «Ўся каралеўская раць» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш. Аўтар кн. «Без эпілога» (1991). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Літ.:
Р.Я.Плятт: Воспоминания друзей и коллег. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЎЦО́Ў (Іларыён Мікалаевіч) (7.12.1879, б.мяст. Анатоль, Брэсцкая вобл. — 25.10.1934),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1932). Скончыў Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1902). З 1902 акцёр у розных трупах і т-рах Масквы і інш. гарадоў, у т. л. «Т-ва новай драмы» пад кіраўніцтвам У.Меерхольда (1902—05), Маскоўскага драм.т-ра (1915—20). З 1922 у Маскоўскім маст.акад. т-ры, 1-й Студыі Маскоўскага маст.акад.т-ра, Маскоўскім маст.акад. т-ры 2-м. З 1925 у Ленінградскім т-ры драмы імя А.Пушкіна. Яго выкананне вызначалася псіхалагічна тонкай перадачай характараў герояў, іх унутр. стану, выразнай пластыкай і майстэрствам пераўвасаблення. Сярод роляў: Цар Фёдар Іаанавіч («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Іван Карамазаў, князь Мышкін («Браты Карамазавы», «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Той («Той, хто атрымлівае аплявухі» Л.Андрэева), Павел I («Павел I» Дз.Меражкоўскага), Генадзь Дубровін («Вогненны мост» Б.Рамашова), Красільшчыкаў («Штыль» У.Біль-Белацаркоўскага), прафесар Барадзін («Страх» А.Афінагенава), Тарцюф («Тарцюф» Мальера) і інш. Здымаўся ў кіно («Чапаеў» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Цягнуць за сабой на буксіры (у 1 знач.) судна, аўтамашыну і пад. «МАЗамі» лес падавалі .. да прыстаняў, а ўжо адтуль што буксіравалі на Гомель, а што на беразе штабелявалі да веснавога сплаву.Карамазаў.
[Ад гал. boegseren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацугля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Закласці ў рот каню цуглі; закілзаць. — Зацугляй каня, а то, глядзі, разнясе! — крыкнуў наўздагон селяніну другі фурманшчык.Колас./уперан.ужыв.Усе дзівіліся, як Юлька зацугляла Анкуду, шалёную дурноту з галавы выбіла.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць, зрабіцца важным, важнейшым. — Чакаў .. [дырэктара] і думаў: «Мабыць, здорава змяніўся чалавек за часы гэткага ўзлёту, пасаліднеў, паважнеў...»Карамазаў.Асіннік узняўся вышэй за дом, а бярозкі паважнелі і стаялі нібы да некага прыслухоўваючыся.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)