ідэалогія і палітыка цеснага супрацоўніцтва і саюзу краін Зах. Еўропы, ЗША і Канады (што прымыкаюць да Атлантычнага акіяна). Найб. поўнае адлюстраванне знайшла ў дзейнасці Арганізацыі паўночна-атлантычнага дагавору (НАТО).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНКС (Banks),
востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр.Канады. Пл. 64 тыс.км². Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
паўвостраў на ПнКанады, паміж бас. Фокс на У і зал. Каміты на З. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. На Пд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТЫЯ (Boothia),
паўвостраў на крайняй ПнПаўн. Амерыкі, тэр.Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі выш. да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На Пн мыс Мерчысан — самы паўн. пункт мацерыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНІПЕГО́СІС (Winnipegosis),
возера на ПдКанады. Размешчана на выш. 252 м. Пл. 5,4 тыс.км². Даўж. 196 км, шыр. каля 28 км, глыб. да 12 м. Злучаецца рэкамі з азёрамі Вініпег і Манітоба. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДАН М.ШРАМ (Gorgon M.Shrum),
Портыдж-Маўнтын, вадасховішча на ЗКанады, на р. Піс-Рывер. Пл. 1680 км², аб’ём 70,1 км³, даўж. 360 км. Створана ў 1968. Выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, суднаходства, барацьбы з паводкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАН (London),
горад на ПдУКанады, у прав. Антарыо. Засн. ў 1826. Каля 300 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне (цеплавозы, рухавікі), эл.-тэхн. (радыёапаратура), трыкат., гарбарна-абутковая, харчовая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНС-ПА́ТРЫК (Prince Patrick),
востраў у зах.ч. Канадскага Арктычнага архіпелага, у групе а-воў Пары. Тэр.Канады. 15,8 тыс.км². Паверхня — раўніна выш. да 247 м. Тундравая расліннасць. На паўд. беразе — пасёлак і метэастанцыя Моўлд-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЗО́Н (Bison bison) млекакормячае роду зуброў сям. пустарогіх. 2 падвіды. Быў пашыраны ад паўн.-зах. і цэнтр.Канады на Пд да цэнтр. Мексікі. У 19 ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэр. ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тыс. галоў). Акліматызаваны ў цэнтр. Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,9 м, маса да 1 т. Выглядам і біялогіяй падобны да зубра. Тулава моцнае, масіўнае, з высокім «гарбом». Ногі кароткія, тоўстыя. Рогі круглыя, гладкія, чорнага колеру. Поўсць густая, цёмна-бурая, на галаве, шыі і плячах значна даўжэйшая. Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля. Корміцца расліннасцю. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БНА) у Канадзе, бел. грамадская культ.-асв.арг-цыя. Узнікла ў 1952 у выніку расколу Згуртавання беларусаў Канады. У 1953 з царквой імя св. Ефрасінні Полацкай стварыла ў Таронта рэліг. і грамадскі асяродак. Працавала нядзельная школа (1953), Бел. страхавое т-ва «Пагоня» (1954), танц. група. БНА — арганізатар і ўдзельнік сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі (Таронта, 1956 і 1960; Саўт-Рывер, 1958; Нью-Йорк, 1966), удзельнічае ў міжнар. і этнічных фестывалях і канцэртах. У 1960 было адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. З 1969 саўладальнік бел. Цэнтра адпачынку «Слуцак». Выдае газ.«Беларускі голас».
Літ.:
Sadouski I.A. A history of the Byelorussians in Canada. Belleville, 1981.