Куку́ля ’зязюля’ (Шат., МГ, Сл. паўн.-зах., Яўс., З нар. сл., Янк. I, Мядзв.), параўн. рус.кукушка, кукавица. Да кукаваць (гл.). Словаўтварэнне на ‑уля (Сцяцко, Афікс. наз., 67–68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́ўка, ‑і, м.
Разм.Памянш.-ласк.да салавей. Зацёхкаў салоўка, зязюля лічыла на сонных палянках прыморскія дачы.Вялюгін.Салоўка пяе адвечную песню кахання, і трэлі яго нясуцца па ўсім лузе.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САНО́РСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адна з абласцей Неарктыкі. Займае сярэднюю ч.Паўн. Амерыкі (ад Канады да Мексікі) і п-аў Каліфорнія (акрамя яго паўд. часткі). Размешчана паміж Канадскай біягеаграфічнай вобласцю і Неагеяй. Уключае 3 падвобласці: Каліфарнійскую, Скалістых гор, або Цэнтральную, і Усходнюю, або Атлантычную.
У флоры яе зах.ч. пераважае ксерафітны тып расліннасці, у цэнтр. і ўсх.ч. — хваёва-шыракалістыя і шыракалістыя лясы, на Пд расліннасць мае субтрапічны характар. З рэліктаў захаваліся гіганцкая секвоя, тсуга, псеўдатсуга, туя. Найб. пашыраны розныя віды хвоі, дуба, клёна, платана, вяза, арэха, ясеня і інш. Шмат ліян, эпіфітаў. Характэрны зараснікі калючых кустоў — чапараль. У пустынях вял. колькасць кактусаў і інш. сукулентаў. Горныя лясы пераважна з хвоі і дуба. У фауне трапляюцца палеарктычныя і неатрапічныя групы жывёл, але ядро складаюць «агульнасанорскія», сярод якіх шмат эндэмікаў: апладонтавыя (горны бабёр), крот-зорканос, землярыйка-крот, каліфарнійскі кондар, вілахвосты каршун, бегаючая зязюля, спячы ляляк, гумавая змяя, грымучыя змеі, амбістомы, хвастатая жаба і інш.Найб. тыповыя прадстаўнікі: бізон, віларог, лугавы сабачка, кенгуровы пацук, каёт, віргінскі алень, скунс, куніца-рыбалоў, апосум, лугавы цецярук, кайманава чарапаха, ядазуб, жаба-бык і інш.
эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Грачанікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДО́ЛІН Юрый Міхайлавіч (н. 25.10.1958, Мінск),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Творы адметныя спалучэннем метафарычна-абстрактнага і сюжэтна-рэалістычнага, шырокім выкарыстаннем тэхн. сродкаў выканання. Сярод твораў; «Ноч», «Фея», «Юр’я», «Куст», «Ганна зімовая», «Прысвячэнне Г.Мансу», «Нарач», серыі «Ілья Прарок», «Святы Іеранім», «Купалле», «Размова з вечнасцю», «Адзінота», «Поліфанія», «Легенды старых ліхтароў» (усе 1990-я г.), «2», «Туці», «Час жоўтага месяца», «Лесвіца ў неба», «Залаты дождж», «Святая Магдаліна», «Тэатр», «Зязюля», «Філосафы», «Савіньён», серыя «Нарачанскі край» (усе 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
накукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак., што і чаго.
Разм. У народных павер’ях — прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі). [Цыганка:] — Ты будзеш доўга жыць. Нават калі табе мала зязюля накукуе, — не давай веры...Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.
1. Кукаваць некаторы час. Пакукавала зязюля і перастала.
2.перан.Разм. Зведаць гора, нястачы, непрыемнасці. Эх, Тодар, Тодар! Пакукуеш ты за сваёю жонкаю. Змые табе яна гаспадарку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kukułka
kukułk|a
ж.зязюля;
zegar z ~ą — гадзіннік з зязюляй
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
закукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑куку зак.
Пачаць кукаваць. // Пракукаваць. [Дзяўчынка] зусім па-дзіцячаму наставіла губкі і тройчы ціха закукавала: — Ку-ку, ку-ку, ку-ку!Брыль.Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зязю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Нар.-паэт.
1.Памянш.-ласк.дазязюля.
2.Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Прымерай, прымерай, мая зязюлька, калі ж я табе ў чым супярэчыў?Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)