infliegen*

1. vi (s)

1) залята́ць (унутр), заляце́ць

2) падлята́ць да аэрадро́ма; зніжа́цца на аэрадро́м

2. vt выпрабо́ўваць (самалёт у палёце)

3. ~, sich набыва́ць лётны во́пыт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спада́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да спасці.

2. Звісаць (пра валасы, тканіну і пад.). Залацістыя валасы, завіваючыся, спадалі на плечы. Грамовіч. [Барада], як непадрэзаны конскі хвост, спадала ў яго аж да самага пояса. Сяргейчык. // Спускацца, падаць (пра дым, імглу і пад.). З белага коміна на ўскраі сяла віўся белы дымок і спадаў у бок садка. Броўка.

3. Зніжацца, размяшчацца па нахільнай плоскасці. Па баках нашай звілістай і вузкай горнай дарогі ўздымаліся і спадалі схілы гор і крутыя шэрыя скалы. Мележ. За колькі крокаў адсюль баравіна спадала ў нізінку, а там купчасціўся ўжо ягаднік ля струх[л]елых пнёў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spadać

spada|ć

незак.

1. падаць; звальвацца; валіцца; зрывацца;

2. падаць; зніжацца; змяншацца; слабець;

3. абрыньвацца; звальвацца; нападаць; удараць;

4. падаць; звісаць; спадаць;

\\j! разм. адчапіся!; адлезь!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

reduce [rɪˈdju:s] v.

1. зніжа́ць; зніжа́цца; памянша́ць; памянша́цца; збаўля́ць, скарача́ць;

His temperature is much reduced. Яго тэмпература значна панізілася.

2. (by) худне́ць, худзе́ць; вытры́мліваць дые́ту;

reduce by 10 pounds пахудзе́ць на 10 фу́нтаў

3. вымуша́ць; даво́дзіць (да чаго-н.);

reduce smb. to tears/extremety даве́сці каго́-н. да слёз/адча́ю

in reduced circumstances у ця́жкіх абста́вінах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

опуска́ться

1. апуска́цца, спуска́цца; (на колени) станаві́цца;

опуска́ться на зе́млю апуска́цца на зямлю́ (дало́ў);

2. (о почве, доме) асяда́ць; (об уровне воды) зніжа́цца, спада́ць;

3. перен. (морально) апуска́цца;

4. страд. апуска́цца, спуска́цца; укіда́цца; кі́дацца; выпуска́цца, прапуска́цца, выкіда́цца; см. опуска́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

plunge2 [plʌndʒ] v.

1. акуна́ць, апуска́ць;

plunge one’s hand into a pocket засу́нуць руку́ ў кішэ́ню

2. зніжа́цца, апуска́цца (пра цану, тэмпературу і да т.п.)

3. ныра́ць, дава́ць нырца́

4. (into) кі́дацца, урыва́цца; ры́нуцца;

He plunged into the room and started shouting. Ён уварваўся ў пакой і пачаў крычаць.

5. (into) уця́гваць; уганя́ць; уво́дзіць;

plunge a co untry into a war уцягну́ць краі́ну ў вайну́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спуска́ться

1. в разн. знач. спуска́цца;

спуска́ться с горы́ спуска́цца з гары́;

ночь спуска́ется на зе́млю ноч спуска́ецца на зямлю́;

2. перен. (опускаться нравственно на более низкую общественную ступень) апуска́цца;

3. страд. спуска́цца; скіда́цца, скі́двацца; зво́стрывацца; звужа́цца, зву́жвацца, зраза́цца, зрэ́звацца; зніжа́цца; аслабля́цца; см. спуска́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

zniżać się

незак.

1. зніжацца; паніжацца;

2. рабіць ласку;

3. прыніжацца, прыніжаць сябе;

4. (пра сонца, месяц і да т.п.) схіляцца; апускацца;

zniżać się do poziomu (czego) — апускацца да чыйго ўзроўню (да ўзроўню чаго)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sink2 [sɪŋk] v. (sank, sunk)

1. тану́ць, патана́ць

2. тапі́ць ( судна), затапля́ць (мясцовасць)

3. асяда́ць; апуска́цца;

I sank into an armchair. Я апусціўся ў крэсла.

4. па́даць; зніжа́цца (пра цэны, фундацыі і да т.п.);

The sun sank behind the hill. Сонца зайшло за ўзгорак;

be sunk in smth. : He is sunk in depression. Яго ахапіла дэпрэсія.

sink like a stone тану́ць як тапо́р;

sink or swim ≅ або́ пан або́ прапа́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)