маты́ка, -і, ДМ -ты́цы, мн. -і, -ты́к, ж.

Ручная земляробчая прылада для рыхлення глебы, акучвання раслін.

|| прым. маты́чны, -ая, -ае.

Матычнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

farming [ˈfɑ:mɪŋ] n. се́льская гаспада́рка, земляро́бства; жывёлагадо́ўля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бага́рны, ‑ая, ‑ае.

Сухадольны, без штучнага арашэння. Багарнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агракульту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаземляро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які не адносіцца да земляробства. Пазаземляробчыя заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

husbandry [ˈhʌzbəndri] n. земляро́бства, се́льская гаспада́рка;

animal husbandry жывёлагадо́ўля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

земляро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да земляробства. Земляробчая тэхніка. Земляробчая гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з трохполлем, заснаваны на трохполлі. Трохпольная сістэма земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́да, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, н.

1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высечка.

2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або сенажаць.

|| прым. ля́дны, -ая, -ае.

Лядная сістэма земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матыкі, звязаны з ёю. Матычнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)