эпаці́раваць

(фр. épater)

уражваць, здзіўляць незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

epatować

незак. эпаціраваць; здзіўляць; уражваць;

epatować słuchaczy — эпаціраваць слухачоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Erstáunen n -s здзіўле́нне;

in ~ geráten* здзіўля́цца;

in ~ sétzen здзіўля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verwúnderung f -, -en здзіўле́нне;

in ~ sétzen здзіўля́ць;

in ~ geráten* здзіўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

frappíeren vt

1) ура́жваць, ура́зіць, здзіўля́ць, дзіві́ць

2) ахало́джваць [студзі́ць] віно́ ў лёдзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dziwić

dziwi|ć

незак. дзівіць, здзіўляць;

dziwić mnię to — гэта мяне здзіўляе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

surprise​2 [səˈpraɪz] v.

1. здзіўля́ць, ура́жваць;

I’m surprised at you. Вы мяне здзіўляеце.

2. за хапі́ць зняна́цку;

surpise smb. into a confession вымуша́ць прызна́нне ў каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verwúndern

1. vt здзіўля́ць, шакі́раваць

2. ~, sich (über A) здзіўля́цца (каму-н., чаму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў. Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму. «Маладосць». // Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філігра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філіграні; выкананы ў выглядзе філіграні (у 1 знач.). Пільц узяў дзверы на ключ, выняў з шафы і паставіў на круглы філіграннае работы столік каля канапы пляшку французскага каньяку і дзве маленькія чарачкі. Васілёнак.

2. перан. Вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы. Артысты могуць здзіўляць, захапляць сваёй дасканалай тэхнікай, філігранным майстэрствам. Сабалеўскі.

3. Такі, на якім маецца філігрань (у 2 знач.). Філігранная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)