Мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно). Андрэй яшчэ здалёку пачуў, як нехта лупіў пранікам пад гарою — на кладках валаськоўцы здаўна пралі бялізну, — але не думаў, што гэта будзе Таццяна.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́рысты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і скнарлівы. Не мог жа Змітрок, скнарысты і недалёкі чалавек, з якім Кірыл звязаўся дружбаю, дапамагчы яму знайсці сваё месца.Кавалёў.Здаўна ведаючы скнарысты Кастусёў характар, .. Антон проста ў вочы спытаў: — Што ў цябе?Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАСТАРНА́К (Pastinaca),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — П. дзікі, або лясны (P. sylvestris). Трапляецца на схілах, каля дарог, жылля. Культывуецца П. пасяўны (P. sativa).
Двух- або шматгадовыя травы з перыстым лісцем. Кветкі жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. П. пасяўны здаўна вырошчваюць як прыпраўную, агароднінную і кармавую расліну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спрадве́ку, прысл.
З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды. [Жанчына:] — Пётру? Ай, дык яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла.Быкаў.Зямля сыноў! Зямля бацькоў! Што даражэй для чалавека!.. З усіх вышынь, З усіх бакоў Яна мілейшая спрадвеку.Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталь, ‑і, ж.
Цвёрды коўкі метал серабрыста-шэрага колеру, які з’яўляецца сплавам жалеза з вугляродам. Плаўка сталі. Высакаякасныя сталі. □ Сімвалам трываласці і надзейнасці здаўна лічыцца сталь.«Звязда».
•••
Дамаская сталь — высокі гатунак узорыстай сталі, якая вырабляецца асобым спосабам.
Нержавеючая сталь — сталь, устойлівая супраць карозіі.
[Ням. Stahl.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здавёнізда́вен, прысл.
Тое, што і здаўна. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана.Грахоўскі.Трэба нам песень не гэткіх, што некалі здавён няволя спявала нам царская.Купала.
•••
Здавён-даўна́ — з далёкіх часоў, спрадвеку. [Віцю і Івану] здавалася, што яны сябруюць здавён-даўна, гэта значыць усё жыццё.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старару́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які існаваў у перыяд рускага сярэдневякоўя, звязаны з ім. Стараруская музычная творчасць. Старарускія аповесці.// Такі, як у перыяд рускага сярэдневякоўя. Першапачаткова .. [галосныя літары] выконвалі на пісьме тыя ж функцыі, што і ў старарускіх помніках.Булыка.
2. Які здаўна належыць рускім. Старарускія землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕРАСЦЯ́НЫЯ ВЫ́РАБЫ,
рэчы утылітарнага і дэкар.-прыкладнога характару, зробленыя з бяросты.
Здаўна пашыраныя ў многіх народаў лясной паласы Еўропы. Тэхнал. і маст. ўласцівасці бяросты давалі магчымасць вырабляць з яе рознае гасп. начынне, выкарыстоўваць у якасці ізаляцыйнага матэрыялу, для пісьма, малявання і інш. Вядомыя берасцяныя граматы 11—15 ст. з Ноўгарада, 13—14 ст. з Віцебска, берасцяны посуд з размаляваным і праразным дэкорам з рускай Поўначы.
Берасцяныя вырабы здаўна бытавалі і ў беларусаў. Стужкі бяросты клалі пад ніжні вянок зруба, каб засцерагчы ад гніення, імі для трываласці абгортвалі гліняны посуд (гл.Берасцень). На Палессі з берасцяных палос плялі наплечныя сумкі (вярэнькі) для пераноскі прадуктаў, у цэнтр. раёнах Беларусі — заплечныя каробкі (кашалі) для збору ягад і грыбоў. Сшываючы кавалкі бяросты гнуткімі карэньчыкамі ці скуранымі стужкамі, выраблялі разнастайны посуд (каробчыкі, берасцянкі) для сыпкіх і вадкіх прадуктаў. Невялікія берасцянкі для мёду, прыпраў і інш. нярэдка аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі, хваёвых лапак, кружочкаў з кропкамі. Табакеркі і сальнічкі часта рабілі з некалькіх накладзеных адзін на адзін слаёў бяросты з нарэзанымі ў зубчыкі краямі. З бяросты рабілі таксама пастухоўскія трубы. У сучасным побыце берасцяныя вырабы сустракаюцца рэдка.
Я.М.Сахута.
Да арт.Берасцяныя вырабы. Берасцянка. Мінская вобл. 19 ст.