Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дасу́жы, ‑ая, ‑ае; дасуж, ‑а.
Здольны ўсюды паспець, да ўсяго дайсці; спрытны, дзейны. Бальшавік дасужы Гаспадарку творыць, А так дружна, удала, Што не будзе гора.Купала.//Здатны на што‑н. Ён любіць жыць сваім адумам, А сам на выдумкі дасуж.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зручны, выгодны, здатны, ёмкі
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
музыка́льны
(лац. musicalis)
1) здатны да музыкі, здольны ўспрымаць і правільна перадаваць яе (напр. м. слых, м. чалавек);
2) прыемны на слых, меладычны (напр. м. голас).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
дрэ́нны, -ая, -ае; го́ршы, найго́ршы.
1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.
Дрэнныя прадукты.
Д. почырк.
Дрэннае надвор’е.
Дрэннае абсталяванне.
Д. гаспадар.
Дрэнныя суседзі.
Дрэнныя даходы.
Дрэннае здароўе.
Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.
2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.
Дрэнныя паводзіны.
Д. чалавек.
3. Неспрыяльны, невясёлы, які не абяцае нічога добрага.
Дрэннае прадчуванне.
Дрэнныя аналізы крыві.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
байка́р, ‑а, м.
Апавядальнік, расказчык. І ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары.Лойка.//Здатны на выдумкі чалавек. Салдаты любяць заўсёды таленавітых людзей, ці то гарманістаў, ці то добрых байкароў, якія ўмеюць «складна» зманіць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выда́тны (БРС, Яруш., Гарэц.), выда́тна ’вельмі добра’. Да даць, даваць, параўн. выдавацца ’вылучацца, адрознівацца’ (КЭС, лаг.), здатны, прыдатны і інш., польск.wydatny, рус.выдающийся. Адносіцца да т. зв. еўрапеізмаў — семантычных калек з узораў тыпу ням.aus‑gezeichnet, франц.ex‑cellent, параўн. Трубачоў, Этимология 1971, 384.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баламу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата.М. Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі.Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым.Сабаленка.// Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наву́ка, -і, ДМ -ву́цы, мн. -і, -ву́к, ж.
1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў
Развіццё навукі.
Гуманітарныя навукі.
2. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту.
Гэтая справа патрабуе навукі.
3. толькі адз. Павучанне, настаўленне; урок.
Гэта будзе навукай на ўсё жыццё.
4. толькі адз. Навучанне, вучоба (разм.).
Хлопец здатны да навукі.
|| прым.навуко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Навуковая праблема.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)