сукупнасць асабістых, маёмасных правоў і абавязкаў бацькоў у іх узаемаадносінах з непаўналетнімі дзецьмі. Прадугледжаны і гарантуюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Першарадная роля ў сямейным жыцці належыць асабістым адносінам паміж бацькамі і дзецьмі. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра іх здароўе, фізічнае і духоўнае развіццё і навучанне. Асабістымі правамі бацькоў з’яўляюцца: прысваенне імя і прозвішча; выхаванне, прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў дзяцей. У працэсе выхавання правы і абавязкі бацькоў і дзяцей з’яўляюцца ўзаемнымі. Дзеці павінны выконваць патрабаванні бацькоў, маюць права на належнае сямейнае выхаванне. Бацькоўскія правы не могуць ажыццяўляцца ў супярэчнасці з інтарэсамі дзяцей. Дзеці не павінны падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду іх фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Пры неналежным выкананні бацькамі або адным з іх абавязкаў па выхаванні або пры злоўжыванні бацькоўскімі правамі дзеці маюць права звярнуцца ў органы апекі і папрасіць абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Бацька і маці маюць роўныя правы і абавязкі ў адносінах да сваіх дзяцей нават пасля скасавання шлюбу. Пры ўзнікненні спрэчак у такіх выпадках парадак удзелу ў выхаванні дзяцей вызначаецца органамі апекі; кожны з бацькоў мае права звярнуцца ў суд. Бацькі з’яўляюцца прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і інтарэсаў ва ўсіх установах, у т. л. судовых, без асаблівага паўнамоцтва; ім дастаткова прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, з якога вынікае, што асоба сапраўды з’яўляецца яго бацькам або маці. Выкананне бацькамі сваіх правоў і абавязкаў здзяйсняецца да дасягнення дзецьмі 18 гадоў. Выхаваўчы ўплыў бацькоў на паўналетніх дзяцей ужо не мае прававога характару. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з-за наўмыснага парушэння і невыканання абавязкаў па выхаванні дзяцей праводзіцца паводле судовага рашэння.
2.каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.
З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
З. да барацьбы або на барацьбу.
Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).
3.каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.
З. да парадку.
|| незак.закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.
Гразь прыстала да паліто.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).
Прыстаў грып.
3.да каго. Далучыцца, прымкнуць.
П. да кампаніі.
4.да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).
П. з пытаннямі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра судны: падышоўшы да берага, прыстані, прычаліць.
6. Стаміцца, змагчыся.
Конь прыстаў у дарозе.
◊
Прыстаць у прымы — стаць прымаком.
|| незак.прыстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й; наз.прыстава́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сена́тар, ‑а, м.
Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуццада уніяцкага папа.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bíttef -n, -n про́сьба; хада́йніцтва;
éine ~ an j-n ríchten [tun*]звярну́ццада каго́-н. з про́сьбай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zwrócić się
зак.
1. павярнуцца;
zwrócić się twarzą — павярнуцца тварам;
2. (do kogo/czego) звярнуцца (да каго/чаго);
zwrócić się o pomoc — звярнуцца па дапамогу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Падысці, наблізіцца, падступіцца. [Сцежка] была таксама досыць стромкая і вузкая, але з’яўлялася адзінаю дарожкаю, па якой можна было даступіцца да вады.Маўр.//(звычайназадмоўем). Падысці, звярнуццада каго‑н. (з просьбай, пытаннямі і пад.). Да яго не даступіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звярта́ццанесов.
1. (да каго, чаго з чым) обраща́ться (к кому, чему с чем); (представлять для решения) входи́ть (с чем);
2. (да чаго) прибега́ть (к чему); обраща́ться (к чему);
1, 2 см.звярну́цца3, 4;
3.страд. остана́вливаться; устремля́ться; см. звярта́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
3.(превратиться) перавярну́цца (у каго); ператвары́цца (у што); абярну́цца (у каго, у што, кім, чым); стаць (кім-небудзь, чым-небудзь);
4.(в результате убеждения склониться к чему-л.) перавярну́цца (у што); схілі́цца (да чаго);
5.(прибегнуть к чему-л.)звярну́цца(да чаго);
6.(отнестись, адресоваться к кому-л.)звярнуцца(да каго);
◊
обрати́ться в бе́гство пусці́цца наўцёкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непадсту́пны, ‑ая, ‑ае.
Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты. Звонку гэта быў чалавек грозны і непадступны.Лупсякоў.// Які ўласцівы такому чалавеку. У важкім, як бы непадступным Васілёвым позірку спадылба.. Шабета ўлавіў штосьці нядобрае, звераватае.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)