ультра... прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. звыш, больш за (якую-н. меру, мяжу), напр.: ультракансерватар (крайні рэакцыянер), ультрафіялетавыя прамяні, ультракароткія хвалі, ультрагук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халту́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага заробку.

2. Нядобрасумленна адносіцца да працы, неахайна выконваць работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарабо́так, ‑тку, м.

Час, затрачаны на працу звыш нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

over the top

звыш но́рмы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

звышуро́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праводзіцца звыш устаноўленага рабочага часу. Звышурочная работа.

2. у знач. наз. звышуро́чныя, ‑ых. Грошы, што выплачваюцца за работу, якая праводзіцца звыш устаноўленага рабочага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагнаі́ць, -наю́, -но́іш, -но́іць; -но́ены; зак., што.

1. Згнаіць усё, многае.

П. сена.

2. Угнаіць звыш нормы, празмерна.

П. зямельны ўчастак.

|| незак. перагно́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Напоўніцца звыш меры.

Рака перапоўнілася вадой.

Сэрца перапоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. перапаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. перапаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Напоўніць звыш меры.

П. засекі збожжам.

П. чашу цярпення (перан.).

|| незак. перапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перапаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго (што).

Накарміць звыш меры, абкарміць.

П. дзіця.

|| незак. перако́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́рмліванне, -я, н. і перако́рм, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавэ́ндзіцца, ‑дзіцца; зак.

Завэндзіцца звыш меры, больш, чым патрэбна. Перавэндзіліся каўбасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)