Listungszulage f -, -n надба́ўка да заро́бку [стыпе́ндыі] (за добрую працу, паспяховасць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нявы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.

Няяўка на працу, прагул. Спазненні альбо нявыхад на работу без уважлівых прычын тут [у «Рассвеце»] лічылі за надзвычайнае здарэнне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

danger [ˈdeɪndʒə] n. небяспе́ка;

danger! aсцяро́жна!;

in danger у небяспе́цы;

out of danger па-за небяспе́кай;

danger money пла́та (надба́ўка) за небяспе́чную пра́цу;

the danger zone небяспе́чная зо́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адгу́л, ‑у, м.

Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэнто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. Налічэнне аплаты за працу натурай або грашамі ў памеры некалькіх працэнтаў ад зробленага. За бульбу працэнтоўку даюць. З дзесяці пудоў — пуд. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

take on

а) прыма́ць (на пра́цу)

б) бра́цца за каго́-што

в) гладчэ́ць, таўсьце́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фрысо́йлеры

(ад англ. free = свабодны + soil = зямля)

члены фермерскай партыі ў ЗША ў сярэдзіне 19 ст., якія выступалі за свабодную зямлю і працу, свабоду слова.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ганара́р, ‑у, м.

Грашовая ўзнагарода, якая выплачваецца літаратарам, мастакам і інш. творчым работнікам за іх працу. Стась учора паведаміў, што для выдання газеты спецыяльных грошай няма, што супрацоўнікі газеты.. працуюць больш з-за ідэі, чым з-за ганарару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

compensation

[,kɑ:mpənˈseɪʃən]

n.

1) узнагаро́джаньне, кампэнсава́ньне n.

2) узнагаро́да f.; адшкадава́ньне n., кампэнса́цыя f. (за стра́ты, скале́чаньне)

3) пэ́нсія f., пла́та за пра́цу

equal compensation for men and women for equal work — адно́лькавая пла́та для мужчы́наў і жанчы́наў за адно́лькавую пра́цу

4) Tech. балянсава́ньне, ураўно́ўваньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)