1. (засохнуць, ператварыцца ў кару) vertrócknen vi (s); schwíelig wérden (пра руку);
2. (забрудзіцца) sich mit vertrócknetem Schmutz bedécken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.
1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.
2.Разм.Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.
3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла.Пальчэўскі.[Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.
1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.
2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася.Шамякін.
3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі азябнуць ад холаду; змерзнуць. Рукі скарчанелі. □ Ён, Паўлік, аж скарчанеў, пакуль дачакаўся чаргі.Шыцік.
2. Стаць халодным і цвёрдым; застыць (пра труп). Былы цагельны заводзік .. Пабітыя печы, ямы. І .. [людзей] шмат тысяч. Ляжаць, хто дзе скарчанеў.Адамовіч.// Адубець; засохнуць, закарэць (пра рэчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усо́хнуць, ‑не; пр. усох, ‑ла; зак.
1. Стаць, зрабіцца цвёрдым ад высыхання. Зямля ўсохла.
2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме пры высыханні; высахнуць.
3.Засохнуць, зачахнуць. Раніцаю ў сад прыйшоў гаспадар. Агледзеў яблыньку і са злосцю вылаяўся: праз адну галінку, маўляў, можа такая добрая яблыня без пары ўсохнуць...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaschnąć
zasch|nąć
зак.засохнуць; перасохнуць;
w gardle mi ~ło — y мяне ў горле перасохла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.
1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі.Калачынскі.Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля.Капыловіч.
2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссо́хнуць
1.гл. ccoxнyцца;
2. (засохнуць) trócken wérden, vertrócknen vi (s); éintrocknen vi (s), verdórren vi (s);
3.перан. (dahín)síechen vi (s), verkümmern vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
засмя́гнуцьізасма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці. — Дзякаваць богу, дачакаліся, а то ж усё засмягла, лён аж пакруціўся, — радавалася гаспадыня першаму чэрвеньскаму дажджу.Грахоўскі.
2. Высахнуць, перасохнуць (пра губы, рот). [Хвошч] цяжка, з надрывам соп.., бо не было як дыхаць — у роце ўсё засмягла.Лупсякоў.Засмаглі вусны, і запёкся рот.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)