ГАСПАДА́РЧЫ ПРАЦЭСУА́ЛЬНЫ КО́ДЭКСРэспублікі Беларусь,
адзіны сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе адносіны, звязаныя з парадкам вырашэння гасп. спрэчак на тэр. краіны. Прыняты Вярх. Саветам Беларусі 5.6.1991, уведзены ў дзеянне з 1.7.1991. Складаецца з 12 раздзелаў і 108 артыкулаў. Вызначае падведамнасць і падсуднасць гасп. спрэчак, рэгламентуе правы і абавязкі іх удзельнікаў, працэсуальныя пытанні — суд. разгляду спраў, парадак перагляду рашэнняў гасп. суда і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ ПРЫВІЛЕ́Й 1492,
заканадаўчы акт у ВКЛ, дадзены вял.кн.Аляксандрам. Разам з прывілеем 1447 замацоўваў прынцыпы міжнар. палітыкі дзяржавы, абмяжоўваў уладу вял. князя панамі-радай, без згоды якіх ён не мог прымаць важных рашэнняў, вызначаў асновы адм., цывільнага і крымін. права. Быў своеасаблівай феад. канстытуцыяй, крыніцай пісанага права, нормы якога пазней увайшлі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парла́мент
(англ. parliament)
вышэйшы заканадаўчы орган з выбарных прадстаўнікоў у многіх краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кангрэ́с
(лац. congressus = сустрэча, сход)
1) з’езд, нарада звычайна міжнароднага характару;
2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВО́РМСКІ ЭДЫ́КТ 1521,
заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе лясныя праваадносіны. Прыняты 21.6.1979. Уключае прэамбулу, 7 раздзелаў, 128 артыкулаў. 1-ы раздзел прысвечаны агульным пытанням: вызначае задачы ляснога заканадаўства, склад дзярж. ляснога фонду, замацоўвае дзярж. ўласнасць на лясы; 2-і раздзел прысвечаны пытанням лесакарыстання; 3-і — пытанням аднаўлення і павелічэння прадукцыйнасці лясоў; 4-ы ахове і абароне лясоў; 5-ы — дзярж. ўліку лясоў, дзярж.лясному кадастру і лесаўпарадкаванню; 6-ы прадугледжвае віды парушэнняў ляснога заканадаўства і адказнасць за іх; 7-ы прысвечаны міжнар. дагаворам у галіне лясных адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1388,
першы заканадаўчы акт, які ўстанаўліваў у ВКЛ прававы статус яўрэяў. Выдадзены кн.Вітаўтам 24.6.1388 кагалу Брэста як найб. шматлікай, эканамічна развітой і арганізаванай яўр. грамадзе; фактычна пашыраўся на ўсё яўр. насельніцтва ВКЛ. Пазней П. неаднаразова пацвярджалі і ўдакладнялі інш. гаспадары ВКЛ. П. устанаўліваў асабістую недатыкальнасць яўрэяў, юрыд. аўтаномію і прынцыпы тэр. арг-цыі іх грамады, узаемадзеянне кагалу з ін-тамі дзярж. улады і інш. У асноўным паўтараў нормы яўр. права краін Цэнтр. Еўропы 13—14 ст. Напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКІ ПРАЦЭСУА́ЛЬНЫ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, цывільны працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які ўстанаўляе парадак вядзення цывільных спраў ва ўсіх судах Рэспублікі Беларусь. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Пазней у яго ўнесены адпаведныя змены і дапаўненні. Складаецца з 398 артыкулаў, 32 глаў, 6 раздзелаў, у якіх вызначаюцца задачы цывільнага судаводства і рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з разглядам і вырашэннем цывільных спраў, выкананнем пастаноў судоў і некаторых інш. органаў. У кодэкс уключаны дадаткі, якія складаюцца з пераліку відаў маёмасці грамадзян, на якую не можа быць накіравана спагнанне па выканаўчых дакументах, палажэння пра трацейскі суд і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАКАПЕ́Я (ад грэч. pharmakon лякарства + poieō раблю),
зборнік стандартаў і палажэнняў, у якіх уніфікуюцца патрабаванні да прыгатавання і якасці лекавых сродкаў, агульнадзярж. заканадаўчы дакумент, абавязковы для ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў, якія вырабляюць, захоўваюць, кантралююць і выкарыстоўваюць лек. сродкі. Першая ў Расіі Ф. на лац. мове выдадзена ў 1778, на рус. — у 1866. З 1990 пачаўся выпуск 11-га выд.Дзярж. Ф. Расіі, які ўключае апісанне агульных фіз.-хім., хім. і біял. метадаў даследавання для аналізу лек. сродкаў. Прыведзены табліцы кропель, выш. доз ядавітых і моцнадзейных лек. рэчываў для дарослых і дзяцей і інш.