Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wíldparkm -(e)s, -e і -s паляўні́чы парк; зака́знік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ТКАВІЦКІ,
біялагічны заказнік на тэр. Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Створаны ў 1978 як бат.заказнікрэсп. значэння для аховы прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 15 тыс.га (1997). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць чарнічныя хвойнікі, трапляюцца бярэзнікі, зрэдку чорнаалешнікі. Асн.лек. расліны: чабор, талакнянка, рабіна, чарніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎСКІ,
біялагічны заказнік на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 як бат.заказнікрэсп. значэння для захавання месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Пл. 4,9 тыс.га (1996). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш.), трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн.лек. расліны: талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі, чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАТО́ЎСКАЕ,
біялагічны заказнік на тэр. Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979. Пл. 720 га (1997). У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікавасфагнавая. На мінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ-ЧАРБАМЫ́СЛА,
гідралагічны заказнік у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Размешчаны на ПнУ Полацкай нізіны. Створаны ў 1979 як азёрны заказнікрэсп. значэння для аховы Глыбокага возера, воз.Чарбамысла і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 516 га (1996). Вадазборная плошча на 95% пад лесам. Пераважае хвоя, трапляюцца невял. ельнікі з дамешкам бярозы, па берагах воз. Глыбокае — вольха. У азёрах растуць рэдкія ахоўныя віды — палушнік азёрны, лабелія Дортмана.