Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
green2[gri:n]adj.
1. зялёны
2. няспе́лы, не даспе́лы
3.infml малады́, няво́пытны, неспрактыкава́ны
♦
green with envy ве́льмі зайздро́сны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пламі́дны і (у выніку асіміляцыі дн > нн) платаны ’зайздросны чалавек’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’сквапны’ > ’які вельмі многа есць’ (Жд. 3). Да планіда (гл.), якое з планета (гл.). Параўн. таксама пламетны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
néidischa зайздро́слівы, зайздро́сны;
~ sein auf (A) зайздро́сціць (каму-н., чаму-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр.ненави́дний ’ненавісны’, рус.ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск.nienawidny ’ненавісны’, чэш.nenáviděny ’тс’, славен.nenáviden, серб.-харв.нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав.ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́длівы ’зайздросны’ (Касп., Сл. ПЗБ). Да відзець; Лаўчутэ (Балтызмы, 70) разглядае як запазычанне з літ.pavydus ’тс’, якое славянізавалася пад уплывам рус.завистливый. Але, улічваючы бел.завідлівы, павідлівы, відавочна, трэба дэфіліраваць як марфалагічную кальку літ. слова. З іншай суфіксацыяй павідны ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўна ’горка; слёзна’ (Сб. 1866, 191). Укр.ревно ’горка, жаласна’, польск.rzewnie ’тс’, чэш.ryvný, řevný ’тс’. Прасл.*revьnъ/*rьvьnъ < *ruti, *revǫ ’раўці, рыкаць’; магчымае развіццё семантыкі ’той, хто раве’ > ’той, хто выказвае эмоцыі’ > ’зайздросны; жаласны’ (Борысь, 534). Гл. яшчэ раўці, раўнівы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zazdrosny
1. раўнівы;
zazdrosny mąż — раўнівы муж;
być ~m o kogo — раўнаваць каго;
2.зайздросны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую.Калачынскі.За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў.Кусянкоў.// Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў.Рамановіч.
2.перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валкава́ць1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).
*Валкава́ць2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус.валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ.válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.
Валкава́ць3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр.валкувати ’тс’. Да вал4.