The moon was obscured by clouds. Хмары закрывалі месяц.
2.заблы́тваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм.
1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс, а пан злуе і ганяецца за мною.Бажко.
2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць што-н; плесці. — От не ўмешваліся б лепей, тата, не ў сваё. Бэрсаеце сетку, ну і бэрсайце.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інтры́га. Запазычанне з франц.intrigue, якое ўзыходзіць да лац.intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр.гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск.gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плутуха́ць ’ілгаць’, ’заблытваць’, ’бадзяжнічаць’, шушукацца ’заблытвацца ў чым-н.’, ’блытацца’, ’выбірацца з цяжкай сітуацыі’, ’круціцца каля каго-н.’ (Нас.), плутуханьие ’блытаніна’ (Юрч. Вытв.); рус.смал.плутухаться ’бадзяцца без мэты’, ’ледзь перасоўвацца, заплятацца (пра ногі)’. Лексема ўтворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ух‑а‑ ад тушаць (гл.). Параўн. рус.: вершухаться, вертугаться ’круціцца, вярцецца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
entangle
[ɪnˈtæŋgəl]
v.t.
1) блы́таць, зблы́тваць, заблы́тваць(ні́ткі)
2) лаві́ць у па́стку
3) ублы́тваць, уця́гваць, уме́шваць (у непрые́мную або́ небясьпе́чную спра́ву)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інтры́га
(фр. intrigue, ад лац. intricare = заблытваць)
1) скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму-н.; нагаворы, падкопы;
2) развіццё дзеяння і спосаб яго арганізацыі ў літаратурным творы пры дапамозе складаных перыпетый;
3) нядоўгая любоўная сувязь.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
confuse
[kənˈfju:z]
v.
1) мяша́ць, заблы́тваць, рабі́ць замяша́ньне
2) не адро́зьніваць (адзі́н ад аднаго́), пераблы́тваць
3) саро́міць, бянтэ́жыць
4) ашаламля́ць; уво́дзіць у разгу́бленасьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Троль ‘у скандынаўкай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям’ (ТСБМ). З паўн.-герм.troll ‘скальны дух’, ст.-нарв. ‘лясны дэман, волат’, дац.trold, ісл.tröll ‘злы дух у вобразе чалавека’, этымалогія якога надалей застаецца не зусім яснай (Клюге₂₂, 741). Магчыма, адсюль выводзіцца слэнгавае тро́ліць (< англ.to troll ‘лавіць рыбу на кручок’) ‘заводзіць, заблытваць, правакаваць (у інтэрнэтным дыскурсе)’, гл. Барковіч, Лінгваінфарм., 220, 277.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
perplex
[pərˈpleks]
v.
1) прыво́дзіць у разгу́бленасьць або́ ў неўразуме́ньне, зьбіва́ць з тро́пу; бянтэ́жыць, ашаламля́ць
2) заблы́тваць, ускладня́ць (спра́ву)
to be perplexed — суме́цца, разгубі́цца, зьбянтэ́жыцца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)