Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу.Арабей.Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.
1.кім-чым і з каго-чаго. Адчуваць асалоду, задавальненне ад чаго-н., радавацца чаму-н.
Ц. дасягнутымі поспехамі.
Ц. з дзяцей.
2. Радавацца, весяліцца.
Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.
3.кім-чым і з каго-чаго. Забаўляцца, пацяшацца.
Дзіця ц. новай цацкай.
4.чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.
Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.
|| зак.паце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лэйдацца ’забаўляцца, бегаць’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, звязана па паходжанню з лайда́к, лайдава́ць, а дыфтангізацыя абумоўлена балт. формамі накшталт лат.liedoks ’распуснік’ або літ.láidyti ’хутка бегаць’, ’бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ца́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Гуляць, забаўляцца з кім‑, чым‑н. Усякі прымаў яго [падмуркавы камень], Цацкаў, Як злітак дзівосны, Як цацку.Калачынскі.[Завішнюк:] — Мала працерабілі Акцызнік з Юркам Далінай, мала стараюцца дзяўчаты.. Цацкаюць ленту ў руках, падпяразваюцца, вехі мераюць...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1.Забаўляцца, сваволіць, дурыцца. Некалькі хлапчукоў-падлеткаў дурэлі, ганяючыся адзін за адным на прасторным ганку клуба, асветленым гірляндай электралямпачак.Хадкевіч.— Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся.Колас.
2.Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца. Дурэць ад пахаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)