ЖЭК м. (Жыллёва-эксплуатацы́йная канто́ра) ЖЭК (Жили́щно-эксплуатацио́нная конто́ра)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАНСТРУ́КТАРСКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ГАРАДСКО́Й ГАСПАДА́РКІ НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАТА АБ’ЯДНА́ННЯ «ЖЫЛКАМУНТЭ́ХНІКА» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1977 у Мінску на базе некалькіх аддзелаў Белкамунпраекта. Асн. кірункі дзейнасці: навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, праектныя і мантажна-наладачныя работы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. сферах гар. інфраструктуры.

В.​А.​Бажэнаў.

т. 7, с. 595

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖБК нескл., м. (Жыллёва-будаўні́чы кааператы́ў) ЖСК (Жили́щно-строи́тельный кооперати́в)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЕЛЖЫЛПРАЕ́КТ,

гл. Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння.

т. 3, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МІ́НСКПРАЕ́КТ»,

дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Мінскпраект» Мінгарвыканкома. Засн. ў 1959 як дзярж. праектны ін-т «Мінскпраект» на базе праектнай канторы Мінгарпраект (арганізавана ў 1953 на базе створанай у 1945 арх.-планіровачнай майстэрні). З 27.12.1996 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў, аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння і добраўпарадкавання горада, горадабудаўнічай дакументацыі Мінска і прыгараднай зоны, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў аховы здароўя, жыллёва-грамадз., сац.-бытавога, камунальнага і вытв. прызначэння, праектаванне інж. сетак і сістэм.

т. 10, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жакт м., уст. (жыллёва-арэ́нднае кааператы́ўнае тавары́ства) жакт (жили́щно-аре́ндное кооперати́вное това́рищество)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«МІНСКСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ» Засн ў 1987 у Мінску як праектна-вышукальны ін-т па сельскім буд-ве «Мінсксельбудпраект». З 1996 праектна-вышукальнае прадпрыемства «Мінсксельбудпраект». Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ. для буд-ва аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння ў сельскіх населеных пунктах; распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі на буд-ва, расшырэнне, рэканструкцыю і тэхн. пераўзбраенне вытв. аб’ектаў с.-г. прызначэння; распрацоўка дакументацыі на буд-ва прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў; правядзенне інж. вышукаў і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для буд-ва аб’ектаў с.-г. і жыллёва-грамадз. прызначэння, буд-ва і рамонту ўнутрыгасп. аўтадарог.

І.​А.​Самусенка.

т. 10, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кааператыўнае жыллёвае будаўніцтва, гл. Жыллёва-будаўнічы кааператыў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жактжыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства, якое існавала ў 20–30‑я гады’ (ТСБМ). Паралельная з рус. жакт або запазычаная з рус. абрэвіятура 20‑х гадоў. Шанскі, 1, Ж, 274. На магчымасць паралельнага ўтварэння ўказвае іншая структура адпаведнай абрэвіятуры на Украіне: житлокооп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БЕЛДЗІПРАБУ́Д», Праектна-канструктарскі ін-т «Белдзіпрабуд». Засн. ў 1987 у Мінску на базе філіяла Ін-та «Пермпрампраект», з 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абл. цэнтрах Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысл. і жыллёва-грамадзянскага прызначэння.

т. 3, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)