гантэ́ль, ‑і; Р мн.ей і ‑яў; ж.

Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных шароў, злучаных паміж сабой круглай ручкай.

[Ням. Hantel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыжа́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дошка з напісаным на ёй свяшчэнным тэкстам.

2. перан., звычайна мн., -ей. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя даты, падзеі, імёны і пад.

Падзеі засведчаны на скрыжалях гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вольно́ в знач. сказ., разг. / вольно́ ему́ (ей) ахво́та яму́ (ёй).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ненарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. ненармальны.

2. мн. -і, -ей. Ненармальная з’ява.

Ненармальнасці ў рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дпаведзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне.

Суровая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мура́ль, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Малюнак на ўсю сцяну, нанесены на сценавыя панэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́зань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Тое, што і казанне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́льнасць, -і, ж.

1. гл. сальны.

2. мн. -і, -ей. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць.

Гаварыць сальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́пісь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Узоры правільнага і прыгожага пісьма.

Вучыцца пісаць па пропісях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́расць, -і, мн. -і, -ей, ж. (разм.).

Хвароба, недамаганне, хваравіты стан.

Х. напала на чалавека.