сацыялісты́чны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да сацыялізму, заснаваны на прынцыпах сацыялізму, які ажыццяўляе сацыялізм; які прасякнуты ідэямі сацыялізму, выражае іх.
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Сацыялістычныя краіны.
Сацыялістычная эканоміка.
Сацыялістычная гаспадарка.
С. гуманізм.
2. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.
С. інтэрнацыянал.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэмакраты́чны
(гр. demokratikos)
1) заснаваны на дэмакратыі;
2) просты, народны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмакраты́зм
(ад дэмакратыя)
1) прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі;
2) народнасць, прастата.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмакратыза́цыя
(ад дэмакратыя)
укараненне прынцыпаў дэмакратыі, перабудова дзяржавы, грамадства на дэмакратычных асновах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дэмакратыі, які ажыццяўляе дэмакратыю. Дэмакратычны лад. Дэмакратычная рэспубліка. Дэмакратычныя пераўтварэнні.
2. Уст. Уласцівы шырокім слаям працоўнага люду; просты. Дэмакратычнае выхаванне. Дэмакратычныя манеры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ,
ранняя форма паліт. арг-цыі грамадства, якая ўзнікла ва ўмовах распаду першабытнаабшчыннага ладу і пачатку ўтварэння дзяржавы. Абазначае ўладу ваен. правадыроў пры захаванні рэшткаў першабытнага калектывізму і дэмакратыі. Пры ваеннай дэмакратыі ўсе мужчыны, здольныя насіць зброю, у час ваен. канфліктаў станавіліся воінамі; военачальнікі выбіраліся агульным сходам. Пачынаўся працэс стварэння рэгулярнай арг-цыі для вайны, дружына правадыра ўяўляла сабой зародак арміі. Тэрмін «ваенная дэмакратыя» ўвёў амер. вучоны-этнограф Л.Г.Морган у працы «Старажытнае грамадства» (1877). Ім карыстаюцца і для абазначэння эпохі распаду першабытнага грамадства. Прыкладамі ваеннай дэмакратыі з’яўляюцца Грэцыя эпохі Гамера, стараж. арганізацыі грамадства кельтаў, нарманаў, скіфаў і інш. Паводле археал. перыядызацыі ваенная дэмакратыя адпавядаюць бронзавы і ранні жалезны вякі.
т. 3, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сацыя́л-дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.
Прыхільнік сацыял-дэмакратыі (у 1 знач.); член сацыял-дэмакратычнай партыі. — Калі я гаварыў — сацыял-дэмакраты, дык меў на ўвазе бальшавікоў, — прамовіў Галубовіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалавеканенаві́сніцтва, ‑а, н.
Кніжн. Нянавісць да людзей, да чалавецтва. Наказ ваеннай і маральнай перамогі свету сацыялізма і дэмакратыі над светам фашызму і чалавеканенавісніцтва і складае змест, сутнасць аповесці [І. Шамякіна «Помста»]. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЎРЫЛЕ́НКА (Дзям’ян Аляксандравіч) (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991).
т. 5, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РСКІ ((Warski) Адольф Ежы) (сапр. Варшаўскі; 20.4.1868, Варшава — 21.8.1937),
дзеяч польск. рэв. руху. Удзельнічаў у арганізацыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893), потым Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), чл. яе Гал. праўлення. У 1892—1904 у эміграцыі ў Францыі, Германіі. Удзельнік рэв. падзей у Польшчы 1905—07. Уваходзіў у склад ЦК РСДРП (з 1906). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. З 1928 дэпутат сейма ад кампартыі. Удзельнік I з’езда КПЗБ (ліп. 1928). У 1929 эмігрыраваў у СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.
т. 4, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)