від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню метал. друкарскай формы. Друкаванне робіцца па ўвільготненай паперы, атрыманы адбітак адзін (унікальны). Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. Тэхніка М. вядома з 17 ст., пашырана з канца 19 ст.
Да арт.Манатыпія. Р.Кудрэвіч. Волагда. Сафія. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНАМІНА́ЦЫЯ (ад дэ... + лац. nominatio найменне),
узбуйненне грашовай адзінкі краіны (без яе перайменавання) з мэтай упарадкавання грашовага абарачэння і надання большай паўнацэннасці нац. валюце. Часта прычынай Д. бываюць складанасці тэхн. забеспячэння (друкаванне грашовых знакаў, захаванне неабходных суадносін паміж рознымі купюрамі, выраб разменнай манеты буйных наміналаў і да т.п.) грашовага абарачэння ва ўмовах інфляцыі. У Рэспубліцы Беларусь апошняя Д. нац. валюты адбылася ў 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
DruckIIm -es, -e
1) друк, друкава́нне
2) шрыфт
3) выда́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА КАЛЯРО́ВАГА ДРУ́КУ.
Засн. ў 1984 у Мінску. Адно з буйнейшых прадпрыемстваў паліграф. прам-сці Беларусі. Спецыялізуецца на друкаванні шматколернай прадукцыі на розных мовах. Асн. прадукцыя (1999): кнігі (у т. л. шматтомныя выданні, напр. Беларуская Энцыклапедыя), буклеты, каталогі, праспекты, плакаты, альбомы, запісныя кніжкі, папкі, бланкі, ярлыкі, календары, фоташпалеры. Вытв-сць фотаформ, упакоўкі з кардону, набор і вёрстка тэксту, друкаванне каштоўных папер, электронны мантаж і рэтуш, колерадзяленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эластагра́фія
(ад н.-лац. elasticus = пругкі + -графія)
друкаванне з эластычных друкарскіх форм фарбамі, якія хутка высыхаюць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паліхро́мія
(ад гр. polychromos = шматколерны)
1) шматколернасць твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, архітэктуры;
2) палігр.друкаванне некалькімі фарбамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІГРАФІ́Я (ад палі... + ...графія),
сукупнасць тэхн. сродкаў, спосабаў і метадаў друкарскага размнажэння тэкставай і відарыснай інфармацыі; галіна тэхнікі. Друкарскае размнажэнне (друкаванне) вызначаецца фарміраваннем на задрукаванай паверхні (напр., на паперы) графічнай інфармацыі фарбавым слоем, які найчасцей перадаецца з друкарскай формы ў адпаведнасці з выдавецкім арыгіналам. Пад П. разумеюць таксама паліграфічную прамысловасць, якая вырабляе друкаваную прадукцыю (кнігі, газеты, часопісы і інш.). Яна з’яўляецца матэрыяльна-тэхн. базай друку, выдавецкай справы. Паліграф. прадпрыемствы — друкарні, маюць наборныя машыны і друкарскія машыны. Асн.вытв. працэсы ў П.: наборныя працэсы, друкарскія (атрыманне адбіткаў), брашуровачна-пераплётныя і аддзелачныя. Тэхн. асновай П. стала кнігадрукаванне, якое ў Еўропе ўзнікла ў 1440-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэксапры́нт
(ад лац. texo = вырабляю + англ. print = друкаваць)
друкаванне тэксту спосабамі глыбокага і плоскага друку з формаў, атрыманых шляхам фатаграфавання набору.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
публіка́цыя, ‑і, ж.
1.Друкаванне ў якіх‑н. выданнях асобных твораў, прац і іншых тэкстаў. Публікацыя архіўных дакументаў. Плаціць за публікацыю.// Аб’ява аб чым‑н., надрукаваная, апублікаваная дзе‑н. Несцяровіч даў публікацыю, і пачалі сцягвацца людзі на работу.Чорны.
2. Тое, што апублікавана, надрукавана. Дзякуючы гэтым публікацыям даныя аб жыцці і дзейнасці Скарыны значна расшырыліся.Алексютовіч.
[Ад лац. publicare — аб’яўляць усенародна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІ́ШУЧАЯ МАШЫ́НКА, друкавальная машынка,
прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў паслядоўным нанясеннем на паперу адбіткаў літар, лічбаў і інш. знакаў.
Сканструявана К.Шолсам (ЗША) у 1867. У Расіі арыгінальную мадэль П.м. прапанаваў М.І.Алісаў у 1870. Падзяляюцца на канцылярскія (стандартныя), спецыяльныя (для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і інш.). Бываюць з ручным і эл. прыводам. Друкаванне праводзіцца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, якія маюць 2 друкарскія знакі (вялікая і малая літары) на кожным рычагу. Эл. П.м. выкарыстоўваюцца таксама для ўводу і вываду алфавітна-лічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл.Друкавальная прылада).