Беларуская доследная станцыя па птушкагадоўлі занальная 2/222—223; 6/293; 7/235, 248, 362

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая занальная доследная станцыя буйной рагатай жывёлы 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінская доследная станцыя па каларадскім жуку, нематодах і раку бульбы Усесаюзнага інстытута аховы раслін 2/17

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пэўнай зоны, характэрны ёй. Занальная доследная станцыя. Занальны турнір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́следны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для правядзення доследаў. Доследная сельскагаспадарчая станцыя. Доследнае поле. □ Усе дваццаць гектараў школьнай зямлі былі разбіты на маленькія доследныя ўчасткі. Пальчэўскі. // Зроблены з доследнымі мэтамі. Доследны узор машыны. Доследная партыя самазвалаў. Доследныя расліны.

2. Заснаваны на доследах, эксперыментах. Вывучэнне доследным шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́следны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. до́следны до́следная до́следнае до́следныя
Р. до́следнага до́следнай
до́следнае
до́следнага до́следных
Д. до́следнаму до́следнай до́следнаму до́следным
В. до́следны (неадуш.)
до́следнага (адуш.)
до́следную до́следнае до́следныя (неадуш.)
до́следных (адуш.)
Т. до́следным до́следнай
до́следнаю
до́следным до́следнымі
М. до́следным до́следнай до́следным до́следных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

о́пытный

1. (о человеке) во́пытны, спрактыкава́ны;

2. (относящийся к опытам) дасле́дчы, до́следны;

о́пытная сельскохозя́йственная ста́нция до́следная сельскагаспада́рчая ста́нцыя;

о́пытное живо́тное до́следная жывёла;

о́пытное по́ле до́следнае по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Verschsstation

f -, -en с.-г. до́следная ста́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зо́на, -ы, мн. -ы, зон, ж.

Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай.

Пагранічная з.

Прыгарадная з.

Бяз’ядзерная з.

З. тундры.

З. адпачынку.

|| прым. зо́нны, -я, -ае і зана́льны, -ая, -ае.

Зонны тарыф.

Занальная доследная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вучэ́бна-до́следны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-до́следны вучэ́бна-до́следная вучэ́бна-до́следнае вучэ́бна-до́следныя
Р. вучэ́бна-до́следнага вучэ́бна-до́следнай
вучэ́бна-до́следнае
вучэ́бна-до́следнага вучэ́бна-до́следных
Д. вучэ́бна-до́следнаму вучэ́бна-до́следнай вучэ́бна-до́следнаму вучэ́бна-до́следным
В. вучэ́бна-до́следны (неадуш.)
вучэ́бна-до́следнага (адуш.)
вучэ́бна-до́следную вучэ́бна-до́следнае вучэ́бна-до́следныя (неадуш.)
вучэ́бна-до́следных (адуш.)
Т. вучэ́бна-до́следным вучэ́бна-до́следнай
вучэ́бна-до́следнаю
вучэ́бна-до́следным вучэ́бна-до́следнымі
М. вучэ́бна-до́следным вучэ́бна-до́следнай вучэ́бна-до́следным вучэ́бна-до́следных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)