вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 км на З ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, дзіцячысад, аддз. сувязі. Селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЕ КРЫ́ВІНА,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Бярозка ў р. Крывінка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі. 360 ж., 132 двары (1996). Пач. школа, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДАМЛЯ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Камянец і Высокае—Пружаны Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Жабінка. 1037 ж., 305 двароў (1996). Племсаўгас «Відамля», газаразмеркавальная станцыя, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячысад, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧО́ЎКА,
вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на У ад Рэчыцы, 25 км ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Якімаўка, на аўтадарозе Гомель—Калінкавічы. 750 ж., 320 двароў (1995). Малое прадпрыемства «Дэльта» (па праходцы свідравін). Сярэдняя школа, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ БО́РТНІКІ,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Рагачоў. Цэнтр Бортнікаўскага с/с і калгаса. За 25 км на У ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цялуша. 880 ж., 392 двары (1996). Сярэдняя і муз. школы, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, лазнева-пральны камбінат, гасцініца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячысад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. 867 ж., 366 двароў (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячысад, Дом культуры, б-ка, вучэбна-вытв. камбінат, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячысад, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда і Палескім возеры. На аўтадарозе Пінск—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Пінск, 187 км ад Брэста, 0,5 км ад чыг. ст. Ясельда, 938 ж., 290 двароў (1996). Мэблевая ф-ка, АТС, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячысад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — манастырскі будынак (18 ст.). Каля вёскі археал. помнікі — Гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́КШТЫ,
вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і аб’яднанай сельскай гаспадаркі. За 25 км на У ад г.п. Іўе, 188 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 885 ж., 389 двароў (1995). Бакштаўскі лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Сярэдняя школа, дзіцячысад, клуб, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік партызанам.