ЗБО́РНІК,

1) выданне, у якім сабраны творы аднаго ці некалькіх аўтараў, а таксама розныя афіц., навук. ці інфарм. матэрыялы па вызначанай тэматыцы.

2) Вучэбны дапаможнік з задачамі і практыкаваннямі.

т. 7, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спу́тник

1. в разн. знач. спадаро́жнік, -ка м.;

спу́тники Юпи́тера астр. спадаро́жнікі Юпі́тара;

иску́сственный спу́тник Земли́ шту́чны спадаро́жнік Зямлі́;

2. (пособие, справочник) дапамо́жнік, -ка м.;

«Спу́тник электроте́хника» «Дапамо́жнік электратэ́хніка»;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

guidebook

[ˈgaɪdbʊk]

n.

інфармацы́йны даве́днік; дапамо́жнік -а m., інстру́кцыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неабхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, без якога цяжка або нельга абысціся; патрэбны. Неабходны дапаможнік. Неабходныя ўмовы. □ Андрэй абвясціў загад Васільева, зрабіў неабходныя распараджэнні. Кулакоўскі. // Абавязковы, непазбежны. Неабходныя меры. □ Прадметнасць — неабходная якасць вобраза. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Léitfaden m -s, -fäden пуцяво́дная ні́тка дапамо́жнік (падручнік); настаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poradnik

м.

1. даведнік; дапаможнік;

2. уст. дарадца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ФАРЭ́ЛЬ (Forel) Франсуа Альфонс (2.2.1841, г. Морж, Швейцарыя — 8.8.1912),

швейцарскі натураліст; заснавальнік азёразнаўства. Праф. Лазанскага ун-та (1869—95). Даследаваў сейсмічныя з’явы, ледавікі і азёры ў Альпах, у т. л. Жэнеўскае воз., яго флору і фауну, фіз. ўмовы. Стварыў дапаможнік па азёразнаўстве (1901). Увёў тэрмін «лімналогія».

т. 16, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

посо́бие ср.

1. (денежная помощь) дапамо́га, -гі ж.;

2. (учебная книга, предмет) дапамо́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

workbook

[ˈwɜ:rkbʊk]

n.

1) кні́га практыкава́ньняў, дапамо́жнік -а m

2) кні́га інстру́кцыяў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АЛТЫНСАРЫ́Н Ібрай (20.10.1841 — 17.7.1899),

казахскі педагог-асветнік, пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праект каз. алфавіта, падручнікі роднай і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы Алтынсарына, змешчаныя ў падручніках, прасякнуты дэмакр. і гуманіст. ідэямі.

Ж.​Сахіеў.

т. 1, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)