лаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм.

1. каго-што. Лашчыць; прывабліваць. Была ранняя вясна, і сонца шчодра лагодзіла і ўгравала зямлю. Гроднеў. Той дом лагодзіць наша вока. Броўка.

2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца. Лагодзіць старэйшаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліст¹, -а́ і -у, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў і (разм.) лі́сці, -яў, м.

1. -а́. Орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцінкі на чаранку.

Кляновы л.

2. -у, у знач. зб. Лісце.

Лаўровы л.

Лістам слацца (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць.

|| памянш. лісто́к, -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.; да каго.

Аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасць. Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён поспехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.

Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Травяністая расліна сямейства макавых з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.

Чырвоныя макі.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу.

Дробным макам рассыпа́цца перад кім (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць каму-н.

Сесці макам (разм., неадабр.) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

|| прым. ма́кавы, -ая, -ае.

Макавае зярнятка.

Сямейства макавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cater [ˈkeɪtə] v.

1. (for) пастаўля́ць праві́зію; забяспе́чваць харчава́ннем; абслуго́ўваць;

cater for dinners/receptions абслуго́ўваць абе́ды/прыёмы

2. (to) дагаджа́ць;

cater to low tastes патура́ць дрэ́ннаму гу́сту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nadskakiwać

незак. komu дагаджаць каму, прыслужвацца да каго, падхалімнічаць перад кім

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

słabostka

słabostk|a

ж. слабасць; цяга;

dogadzać czyim ~om — дагаджаць чыім слабасцям

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. неадабр. Рабіць паслугі, дагаджаць каму‑н., дамагаючыся прыхільнасці з карыслівай мэтай. Прыслужвацца перад начальствам. □ — Прывет, начальнік! (Так маўляў, і так...) Казалі мне, ёсць у цябе вакантная пасада — Прыслужвацца я не мастак, А ў працы ведаю і толк і смак! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)